Get Mystery Box with random crypto!

Першаму каханню Я яшчэ памятаю Ваша імя і пацалункі ля прыпын | Галасы з-за вярбы

Першаму каханню

Я яшчэ памятаю Ваша імя
і пацалункі ля прыпынку,
нашы шпацыры без упынку,
якая мройная была тады вясна!
Я яшчэ памятаю Ваш твар,
чароўны ўвечары бульвар,
як, дзякуй Богу,
лёс нас з Вамі звёў,
на жаль,
што развітацца мусілі мы
з гэтым пачуццём.
О так, я памятаю развітанне.
Тады самлела сэрца,
хацелася замерці,
спыніцца, не ісці далей.
Я памятаю першае спатканне,
як памятаю музыку,
надзеі і літанні,
разбураныя лёгкім дотыкам журбы.
І ўсё ж я памятаю, дзякую за час
і радасна успамінаю з усмешкай на вуснах.
Верш гэты Вам я прысвячаю
і пешчу, адсылаючы у лёт,
каб волей выпадку калісьці Вас нагнаў
і рэха першага кахання
нясмела
узгадаў.