Get Mystery Box with random crypto!

Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска Закаханыя над морам Zakochani na | Галасы з-за вярбы

Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска

Закаханыя над морам

Zakochani nad morzem

пераклад з польскай


Закаханыя, мінаючы, глядзяць адно аднаму ў вочы.
Загарэлыя, худыя, моўчкі.
Поўдзень залаты. Але для іх чорны
ад мараў пра ночы.

Ідуць хутка, паважныя без прычыны.
Уцякаюць ад людзей, гатэльных гасцей.
Там, далёка, дзе аб каханні шуміць акіян сіні,
усядуцца адно перад другім як статуйкі з гліны.

Вярнуліся. Згубіліся ў натоўпе.
Усе ім усміхаліся, але размаўляць ніхто не ўмее.
І толькі спявачка, як сястра, спявае ў далёкім кіёску,
толькі яна адзіная іх разумее.