Get Mystery Box with random crypto!

Галіна Пасьвятоўска пераклад з польскай *** Так, сэрца, нап | Галасы з-за вярбы

Галіна Пасьвятоўска

пераклад з польскай

***

Так, сэрца, напэўна, выдумана. Альбо проста зусім не існуе. Cэрца − тое, што кахае, а тое, што кахае − мімалётнае і ўсюдыіснае. То бок, можа быць простай думкай, цяплынёй на кончыках пальцаў, смугою выдыханага паветра, прыглушаным тэмбрам голасу, самім шэптам. І ўсе казкі, якія пачынаюцца з "даўным даўно жыў быў ці жыла была" — усе — апавядаюць пра сэрца. І пануе сэрца ў казках, прапіхваецца локцямі, храбрае, бы рыцар, што забівае гідру, і няўміручае, бы гідра, у якой замест адсечанай галавы адрастае дзесяць жывых, непрыступнае, бы гара са слізкага шкла, і пакорнае, бы вочы закаханай дзяўчыны.
А ўрэшце сэрца праўдзівае, бы слова, у якім яно замкнёна − пажыццёвы вязень, асуджаны на самотнасць і на няважную смерць.