Get Mystery Box with random crypto!

Травеньскі дожджык Сёння дожджык землю ласкоча, кроплі весела | Галасы з-за вярбы

Травеньскі дожджык

Сёння дожджык землю ласкоча,
кроплі весела з небя ляцяць.
І праз акуляры трапляе ў вочы,
як хачу я пайсці пагуляць!

Мне знадворку вершык ліецца,
затрымаўшы думкі ў палон.
І вясенні водар віецца -
гэта травень свой робіць паклон.