Get Mystery Box with random crypto!

Эрых Фрыд Што прыносіць спакой Was Ruhe bringt пераклад з ня | Галасы з-за вярбы

Эрых Фрыд

Што прыносіць спакой
Was Ruhe bringt

пераклад з нямецкай

Я заўсёды думаў,
што шчасьце
прыносіць спакой

Але няшчасьце
прыносіць
нават большы спакой

Я прачынаюся,
нібы я спаў
бяз сну

Я дыхаю,
нібы мне і ня
трэба дыхаць

Я стаміўся,
нібы я стаміўся
проста ад сну