Get Mystery Box with random crypto!

Ганс Карл Артман Заўсёды птушкі Immer die Vögel пераклад з н | Галасы з-за вярбы

Ганс Карл Артман

Заўсёды птушкі

Immer die Vögel

пераклад з нямецкай


заўсёды птушкі
неба

доўгі сіні
пляж марудзіцца
у ранішнім срэбры

чырвонае сонца
малюе
прыгожы відарыс
на грудзях
анёла

цалуй мяне
сваімі вуснамі
штодзённа

як каршак
як мэта
як далёкая
белая кропка

як сьцяг
далёка
у ранішнім сьвятле

заўсёды птушкі
неба