Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-07-28 15:41:05
Беларускі дызайнер Уладзімір Маляўка перарабіў лагатыпы сусветных брэндаў на назвы ўкраінскіх гарадоў, каб зноў прыцягнуць увагу да вайны ва Украіне.

"Павестка вайны паступова сыходзіць з медыя і публічнасці. Каб не дапусціць гэтага — трэба рабіць інфанагоды, казаць і ствараць", — напісаў Уладзімір.

Як вам?

#belaruswithukraine

vladimir.malyavko
720 views12:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 14:32:02
Творчыя лабараторыі па самаагранізацыі ў Кішынёве і працы з супольнасцямі ў Варшаве, школа Women in Tech “Лічбавая салідарнасць” у Вільні і рэзідэнцыя для грамадскіх актывістаў у Празе, а таксама гранты на мабільнасць і праекты, конкурсы? валанторства і стыпендыі...

Сабралі для вас #магчымасці з хуткімі і не вельмі дэдлайнамі.

Паглядзець спіс
748 viewsedited  11:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 12:18:55
"Гэта не аблягчае, а толькі заціскае і робіць фактычна немагчымым культурнае жыццё ў Беларусі, арганізацыю імпрэзаў, бізнес у гэтай сферы.

Даводзіцца канстатаваць, што межаў для кантролю няма. І сапраўды далей могуць пайсці ўзгадненні імянінаў і вяселляў, тастоў на іх — трэба будзе падаць ва ўпраўленне культуры сцэнар вяселля, якія прамовы і вершы прагучаць".

Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін пракаментаваў змены і папраўкі ў Кодэкс аб культуры, якія набудуць сілу з 2023 года.
317 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 10:37:17 Сёння ў Галерэі сучаснага мастацтва чэшскай Роўдніцэ-над-Лабэм адкрываецца калектыўная выстаўка Folklor is nod Dead. Там будзе прадстаўлена некалькі работ праекта пра беларускiх палiтычных вязняў Framed in Belarus.

Framed in Belarus — маштабная задумка творчай групы Stitchit & Collective, якая складаецца з беларускай мастачкі Руфіны Базловай, мастачкі з Малодовы Сафіі Такар і ўсіх, хто пажадае далучыцца да агульнай справы і вышыць стылізаваны партрэт несправядліва зняволенага беларуса.

"Я ствараю схемы з гісторыямі палітвязняў, дзе ёсць іх партрэт, імя, назва справы і схематычная ілюстрацыя выпадку, які стаў прычынай затрымання. Таксама ёсць месца, дзе аўтар вышыўкі можа пакінуць подпіс. Натуральна, аўтары не абавязаныя паўтараць схему, яны могуць дадаваць і нешта ад сябе — колеры, літары, арнамент. Таксама мы просім удзельнікаў зрабіць нешта большае для зняволеных — напісаць ім ліст, падтрымаць іх сем’і ці зрабіць пост у сацыяльных сетках”, — пра сутнасць праекта расказвае Руфіна Базлова.

Для ініцыятарак Framed in Belarus важна, каб тэма беларускіх палітвязняў заставалася ў цэнтры ўвагі, таму Stitchit & Collective перыядычна ладзяць выстаўкі ў фармаце work-in-progress.

Вышыўкі былі ўжо прадстаўленыя ў Музеі сучаснага мастацтва Mocak у Кракаве, пражскай кавярні Vzlet, галерэі Arsenal у Беластоку, музеі Сюрмонта — Людвіга ў Ахене.

Колькі будзе доўжыцца праект?

"Складана сказаць, — адказвае Руфіна Базлова на пытанне @by_culture. — Колькасць палітвязняў увесь час павялічваецца, думаю, спынімся тады, калі збярэм усе партрэты”.

Умееце вышываць? Вы таксама можаце далучыцца да праекта і запрасіць схему.

Больш пра Folklor is not Dead
430 views07:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 20:02:01
"Палітзняволеная літаратура": паглядзіце, як прайшла імпрэза ў Лодзі.

Андрэй Новік у ролі "цэнзара", ютуб-канал "Бэйбус" з мультвершамі Андрэя Скурко, Дар'я Новік з казкамі Аляксандра Васілевіча і песнямі на вершы Андрэя Аляксандрава, Крысціна Дробыш з вершамі Кацярыны Андрэевай, Паўла Белавуса і Алега Кулешы, купалаўцы Алег Гарбуз і Сяргей Чуб з творамі Максіма Знака.

Акцыя адбывалася ў межах Дзён беларускай культуры пры падтрымцы @by_culture.

Liubov Kachenovska

#bycultureglobal
400 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 18:46:01
Гэта — партрэт палітвязня Адама Саўко. Яго намаляваў мастак Алесь Пушкін — сукамернік хлопца па Валадарцы.

Пушкін ужо ў калоніі — 30 сакавіка яго асудзілі на 5 гадоў строгага рэжыму па двух артыкулах КК — арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) і ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Гэта суд убачыў у партрэтах беларускіх дзеячаў часоў Другой сусветнай і рэмейку перформанса Алеся з вазком гною "Падарунак прэзідэнту" на кіеўскай выставе "Кожны дзень".

Адам — былы афіцыянт. 1 ліпеня атрымаў таксама 5 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, цяпер чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.

Напісаць Пушкіну:
Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну
ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
.

Напісаць Адаму:
Адам Андрэевіч Саўко
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
479 views15:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 16:42:02
"Пытанне свабоды для нас паўставала, але яно было хутчэй універсальным, такая ўнутраная свабода, якая б дазволіла зламаць сваю біяграфію. Стаць часткаю вялікага свету, вобраз якога фармаваўся з кніг і праграм тэлебачання – аб гэтым мы марылі. Падзеі тых гадоў – вайна ў Югаславіі, путч у Маскве, вайна ў Чачэніі, рэферэндум у Мінску 1996 года – усё гэта было несапраўднае, тое, на што немагчыма паўплываць, што існуе само па сабе. Свабода і палітыка ішлі паасобку".

Таня Арцімовіч — рэжысёрка тэатра, куратарка адукацыйный праектаў і выстаў, рэдактарка часопіса пра мастацтва і культуру pARTisan/pARTisanka — піша для праекта dekoder.org "Беларусь – Зазірнуць у будучыню". Пра тое, што насамрэч адбылося ў Беларусі падчас гістарычных пратэстаў у 2020 годзе і што гэтая палітычная мабілізацыя можа азначаць для магчымай будучыні гашай краіны.

Чытаць па-беларуску
Чытаць па-нямецку

Tosla
595 views13:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 13:04:35
Вучыцеся, мастакі стрыт-арту: макет — БРСМ, выкананне — камунальнікі.

@nashaniva паспрабавала разабрацца, чаму ў Мінску замалёўваюць муралы, зробленыя ў межах фэста Vulica Brazil (нядаўнія выпадкі з малюнкамі Міці Післяка і Уладзя Хвастова) і робяць, тое, што вы бачыце на фатаздымку.

"Рамонт звязаны з незадавальняльным пакрыццём", — называюць чыноўнікі адну з прычынаў знішчэння муралаў.

"Асобным чыноўнікам першапачаткова не падабаліся ўвогуле ўсе муралы, зробленыя ў межах Vulica Brasil", — кажуць абазнаныя крыніцы.
743 views10:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 10:15:31
Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з "хіміі" ў калонію.

Як піша @prisoners_spring96, у пачатку красавіка суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю "хімію" на 8,5 месяцаў калоніі. З чэрвеня ён адбывае іх у магілёўскай калоніі № 15.

Палітвязень з Пружанаў быў асуджаны да 2 гадоў "хіміі" па "справе карагодаў". З 13 верасня 2021 года Мікола адбываў тэрмін у мазырскай ПУАТ № 21. Праваабаронцам вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзіла супраць яго розныя правакацыі.

Напісаць ліст:
Мікалай Мікалаевіч Папека
ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.
834 views07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 19:08:38
Памёр музыка Мікалай Тоўсцік.

З красавіка ён знаходзіўся ў коме пасля няўдалага падзення на адной з вуліц Тбілісі, куды пераехаў летась.

Сям’я і сябры ўвесь гэты час пакрывалі затраты на знаходжанне Мікалая ў клініцы.

Цяпер Мікалая трэба перавесці з Грузіі ў Беларусь, каб пахаваць на радзіме.

Можна дапамагчы:
JSC TBC Bank
Tbilisi, Georgia
Swift: TBCBGE22
Ben’s IBAN: GE03TB7483145063300011
Name of Beneficiary: Sergo Kenia


Рахункі для пераводаў у доларах і еўра

Мікалай Тоўсцік — выпускнік Коласаўскага ліцэя, удзельнік праектаў "Я люблю ліцэй", "Партызанская школа", "Веру ў цябе", Chill, выступаў разам з рознымі беларускімі гуртамі.

Нашыя спачуванні блізкім і сябрам.
1.2K views16:08
Адкрыць / каментаваць