Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-07-22 13:04:48
"Разглядаем гэты кангрэс, як магчымасць яднання і супрацы".

Інстытут беларускай культуры "Інбелкульт 2.0" рыхтуе ў Варшаве Кангрэс дзеячаў культуры Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, і запрашае да ўдзелу.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу і прапануюць падчас сустрэчы:

стварыць агульную базу дадзеных культурных дзеячаў і арганізацый, звязаных з беларускай культурай,

падзяліцца кантактамі,

па жаданню распавесці пра сваю дзейнасць,

стварыць агульны працоўны каляндар культурных падзей.  

У кожнага ўдзельніка будзе магчымасць задаць пытанні, зрабіць прапановы і на роўных правах з усімі вырашаць праблемы, якія стаяць перад беларускай культурай у эміграцыі.  


Для ўдзелу запоўніце анкету
705 views10:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 10:47:59
765 views07:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 18:57:29 Паглядзіце, як у Варшаве ў межах Дзён беларускай культуры прайшло адкрыццё Музея вольнай Беларусі!

Выстава татальнай інсталяцыі Ігара Цішына, акустыка ад Уладзіміра Пугача, Варшаўскі Вольны аркестр, Lity Taler і гурт 23.34, акторскія чыткі ад Вольных Купалаўцаў, "TEAM THEATRE" і Паліны Дабравольскай, кароткія фільмы арт-праекта "Revolution" і іншыя актыўнасці.

І ўласна сам Музей — у фонд перадалі асабістыя рэчы загінулага ва Украіне беларуса Васіля Грудавіка. Таксама ў экспазіцыі сукенка бчб-нявесты Іны Зайцавай, сцяг з рукапіснымі імёнамі палітвязняў ад Марыі Грыц, карціна Вольгі Якубоўскай і інш.

Беларуская Рада культуры — сярод арганізацыяў і ініцыятываў, якія падтрымалі гэту імпрэзу.

Жадаем новаму праекту @nau_belarus развіцця і шматлікіх наведвальнікаў!

Падтрымаць працу новага музея

Варшава, ul. Foksal, 11

Больш беларускіх падзей шукайце на belarusis.art

#bycultureglobal
858 viewsedited  15:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 17:17:04
876 viewsedited  14:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 16:51:35
"У Мінску не было чым займацца апошні год дакладна. За мяжой ёсць нейкі варшуняк. Было нязвыкла першыя некалькі тыдняў, што ёсць нейкія справы, дэдлайны. Нават узгадаў забытую ў Мінску фразу: «Прабач, я заняты, ператэлефаную»".

Лідар "J:Морс" Уладзімір Пугач, які нядаўна з'ехаў з Беларусі, паразмаўляў з @kyky_org пра пераезд, карпаратывы для чыноўнікаў і люстрацыю.

"Тыя, каму было зусім цяжка, з'ехалі, але гэта меншасць. Нагадаю, што ў Беларусі ўсё яшчэ жыве большасць беларусаў — ім проста больш няма дзе жыць. Вось такая краіна. З'ехалі толькі тыя, хто можа сабе дазволіць. Усе астатнія сёння жывуць ва ўнутранай эміграцыі, не датыкаючыся ўлады: рабіце, што хочаце, толькі не чапайце нас".
863 views13:51
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 14:05:41
Сябры, неабходны мінімум для краязнаўцы Уладзіміра Гундара сабраны! Дзякуй вялікі ўсім, хто спрычыніўся!

Збор пакуль не закрываем — калі вы хацелі дапамагчы, далучайцеся. Усе сабраныя сродкі перадамо сям'і спадара Уладзіміра.
851 views11:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 11:31:50
Ад звальнення да карцара: як беларусы церпяць за беларускую мову?

Асацыяцыя "Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў" падрыхтавала агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за першыя паўгады 2022-га.

У тэксце фіксуецца наяўны стан рэчаў (русіфікацыя амаль усіх сфер жыцця, ціск на кнігавыдавецтвы і г.д.), а таксама прыватныя выпадкі, інфармацыя пра якія ўзятая з адкрытых крыніц.

Чытаць па-беларуску/па-руску

Чытаць in English

Калі ў вас ёсць прыклады дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце, якія не ўвайшлі ў гэты агляд, дасылайце іх на адрас naszamova@gmail.com
900 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 19:12:01
Уладзімір Някляеў — Змітру Дашкевічу на дзень нараджэння:

ДУХ

Каб у замглёны час
Дух Волі ў нас не згас,
Ты ўсё зрабіў, што змог, —
І тое бачыць Бог!


Сёння актывісту і пісьменніку Змітру Дашкевічу споўніўся 41 год. Зміцер цяпер за кратамі — яго асудзілі на 1,5 гады калоніі за ўдзел у маршы 23 жніўня 2020 г. Насту Дашкевіч, жонку Змітра, за гэта ж — на 3 гады "хатняй хіміі". У сям'і 4 дзяцей, малодшы Данііл нарадзіўся 15 чэрвеня 2022 г.

Даслаць віншаванне ці грошовы перавод:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
250 views16:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 18:04:13
"Еўрарадыё" і ягоныя сацсеткі прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Такое рашэнне 20 ліпеня прыняло МУС Беларусі. Прычына, якую агучылі праўладныя каналы: "заклікі да забойства дзяржаўных служачых і членаў іх сем'яў, арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе".

@euroradio традыцыйна шмат увагі надае культурным навінам і праектам. Напрыклад, учора прэзентавалі аўдыёкнігу Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" — летась яна атрымала прэмію Гедройця.

Віншуем "Еўрарадыё" і вітаем у "экстрэмісцкім" клубе!
397 viewsedited  15:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 16:18:01
597 views13:18
Адкрыць / каментаваць