Get Mystery Box with random crypto!

'У Мінску не было чым займацца апошні год дакладна. За мяжой ё | BY_culture

"У Мінску не было чым займацца апошні год дакладна. За мяжой ёсць нейкі варшуняк. Было нязвыкла першыя некалькі тыдняў, што ёсць нейкія справы, дэдлайны. Нават узгадаў забытую ў Мінску фразу: «Прабач, я заняты, ператэлефаную»".

Лідар "J:Морс" Уладзімір Пугач, які нядаўна з'ехаў з Беларусі, паразмаўляў з @kyky_org пра пераезд, карпаратывы для чыноўнікаў і люстрацыю.

"Тыя, каму было зусім цяжка, з'ехалі, але гэта меншасць. Нагадаю, што ў Беларусі ўсё яшчэ жыве большасць беларусаў — ім проста больш няма дзе жыць. Вось такая краіна. З'ехалі толькі тыя, хто можа сабе дазволіць. Усе астатнія сёння жывуць ва ўнутранай эміграцыі, не датыкаючыся ўлады: рабіце, што хочаце, толькі не чапайце нас".