Get Mystery Box with random crypto!

Паглядзіце, як у Варшаве ў межах Дзён беларускай культуры прай | BY_culture

Паглядзіце, як у Варшаве ў межах Дзён беларускай культуры прайшло адкрыццё Музея вольнай Беларусі!

Выстава татальнай інсталяцыі Ігара Цішына, акустыка ад Уладзіміра Пугача, Варшаўскі Вольны аркестр, Lity Taler і гурт 23.34, акторскія чыткі ад Вольных Купалаўцаў, "TEAM THEATRE" і Паліны Дабравольскай, кароткія фільмы арт-праекта "Revolution" і іншыя актыўнасці.

І ўласна сам Музей — у фонд перадалі асабістыя рэчы загінулага ва Украіне беларуса Васіля Грудавіка. Таксама ў экспазіцыі сукенка бчб-нявесты Іны Зайцавай, сцяг з рукапіснымі імёнамі палітвязняў ад Марыі Грыц, карціна Вольгі Якубоўскай і інш.

Беларуская Рада культуры — сярод арганізацыяў і ініцыятываў, якія падтрымалі гэту імпрэзу.

Жадаем новаму праекту @nau_belarus развіцця і шматлікіх наведвальнікаў!

Падтрымаць працу новага музея

Варшава, ul. Foksal, 11

Больш беларускіх падзей шукайце на belarusis.art

#bycultureglobal