Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2022-07-18 16:36:45
У Нацыянальным гістарычным музеі прыбралі фігуры Вітаўта і Ягайлы.

Пра гэта піша @nashaniva.

Бо на Вітаўта і Ягайлу напісалі скаргу. Стыль скаргі быў такі: "што гэтыя польскія акупанты тут робяць?" — кажуць выданню асобы, знаёмыя з сітуацыяй.

У Нацыянальным гістарычным музеі адказалі, што цяпер на месцы фігур Вітаўта і Ягайла рэканструкцыя Крэўскага замка.

Таксама верагодна, што да канца года экспазіцыю пра шляхту заменяць на Расійскую імперыю.
445 views13:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 14:33:01
16 краінаў, 37 гарадоў, 81 імпрэза!

Кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін у праграме “Маланка.АРТ” распавёў, як праходзяць Дні беларускай культуры.

"Мы можам рапавесці, чаму важна, каб голас беларусаў быў пачуты, чаму гэтае свята дарэчы ў гэтыя цяжкія дні як для беларусаў, так і ў прынцыпе для ўсіх добрых і свядомых людзей па ўсім свеце. Важна крычаць: «гэта крык, што Жыве Беларусь», цытуючы Янку Купалу. Варта крычаць, што мы тут, што мы разам з украінцамі, і недарма некаторыя імпрэзы прысвечаны ўкраінскай тэматыцы.

Натуральна, не забываецца і галоўным пытаннем на павестцы дня з’яўляецца падтрымка палітвязняў, расповед пра тое, у якой сітуацыі цяпер апынуліся беларусы і ўнутры краіны, і ў прынцыпе як народ. І гэта таксама важная частка, таму што некаторыя не ведаюць, што такое Беларусь, і якая праблема ў нас. Некаторыя падзабылі, і Украіна, натуральна, тут бярэ сваю частку ўвагі, але таксама мы распавядаем пра гэта і просім арганізатараў распавесці".

Шукайце падзеі на belarusis.art

#bycultureglobal
284 views11:33
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 12:31:01
482 views09:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 10:53:23
Мы праверылі: лепшы спосаб прачнуцца — прачытаць, што думае пра наяўны стан рэчаў спявак Руслан Аляхно, які паспеў выступіць у акупаваным Херсоне, на Данбасе, двойчы ў Сірыі і тройчы ў Чачні.

"Сёння мы сталі сведкамі д'ябальскай агрэсіі супраць Расіі і Беларусі. Таму нам, як ніколі важныя згуртаванасць і еднасць, каб паказаць усім: нас не зламаць.

А мы, артысты, у нейкай ступені з'яўляемся лідарамі меркаванняў. У гады Другой сусветнай такія артысты, як Лідзія Русланава, прыязджалі на перадавую, каб падтрымаць маральны дух ваяроў. Я па гэтай жа прычыне выступаю сёння для салдат на Данбасе, для яго жыхароў", — экслюзіўна з-за кулісаў "Славянскага базара" цытуе Аляхно расійскі рэсурс "Дни.ру".
601 views07:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 18:20:55 YouTube выхаднога дня — сабралі самае цікавае за тыдзень!

Андрэй Хадановіч у сваім новым выпуску распавядае пра Джоан Роўлінг і тое, як Гары Потэр заклікае да звяржэння рэжыма ў Беларусі.

Мікіта Моніч — пра рэпрэсіі, цэнзуру, палітвязняў і знішчэнне беларускай культуры.

Дакументальны фільм пра стварэнне Вольнага Хору і яго ўдзельнікаў. Шмат эксклюзіўных кадраў!

Гэта база! Новы выпуск — пра народную культуру, а таксама пра характар беларусаў паводле міфалогіі ў казках.

Архіўны запіс пра таленавітую беларускую мастачку Зінаіду Астаповіч-Бачараву.

Макс Корж выпусціў новы трэк!
Гурт “Без билета” таксама парадаваў цудоўным кліпам!
866 views15:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 13:16:01
"Дзякуй ўсім, хто дапамагаў і быў побач".

Наста Дашкевіч
падзякавала ўсім за падтрымку і заклікала павіншаваць Змітра з днём нараджэння, які актывіст і пісьменнік будзе адзначаць 20 ліпеня.

Даслаць заказны ліст ці тэлеграму:
СІЗА 1. 220030, Мінск, Валадарскага 2.


Нагадаем, Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі па арт. 342 КК за ўдзел у адным з паслявыбарчых маршаў у 2020 годзе. Наста, па гэтай самай справе, атрымала тры гады "хатняй хіміі". У Дашкевічаў 4 дзяцей. Малодшы Данііл нарадзіўся 15 чэрвеня 2022 г.
689 views10:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 11:11:01
351 views08:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 19:55:09 Прыквел нашай рубрыкі "YouTube выхаднога дня"

Праз 5 хвілін:
LIVE з фэста "Тутака" на Беласточчыне: J:Mорс, Chornabrova, "Слухай рух", Shuma і Volski.

Далучайцеся

анлайн-прэм'ера дакументальнага фільма "Праз рэйкі".

Шэсць гісторый ад шасці герояў — беларускіх студэнтаў, якія жывуць і вучацца ў Лодзі. Фільм — спроба асэнсаваць пераломны перыяд 2020-2022 для свету і Беларусі.

"Гэта калейдаскоп, дынамічная дакументацыя злому і трансфармацыі, дакументацыя такога часу, якога ўжо не будзе ніколі", — кажуць стваральнікі.

Глядзець
208 views16:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 16:38:01
516 viewsedited  13:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 14:39:16
"Патрыётка" Бондарава супраць "паланізатара" Мальдзіса.

Днямі Астравецкая раённая бібліятэка атрымала імя літаратуразнаўцы і пісьменніка Адама Мальдзіса. Так вырашыў мясцовы райвыканкам. Шыльда на будынку бібліятэкі мусіць з'явіцца да 7 жніўня, 90-х угодкаў з дня нараджэння навукоўца. Пра гэта паведамляў сын Адама Мальдзіса Яраслаў.

Тым часам, сумнавядомая праўладная блогерка Вольга Бондарава звярнулася ва ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама з просьбай у "Год Гістарычнай Памяці"
не надаваць бібліятэцы імя "прапольскага дзеяча і махрововага нацыяналіста".

Забаўная дэталь: у сваім звароце Бондарава піша, што "за вернасць нацыяналістычным поглядам" Адам Мальдзіс узнагароджаны ... Ордэнам Францыска Скарыны. Гэта беларуская дзяржаўная ўзнагарода, якую навуковец атрымаў у 2013 г.

Як піша Бондарава, на словах аблвыканкам пагадзіўся: шыльду на бібліятэку не павесяць, вуліцу ў Астраўцы ў гонар Мальдзіса, як планавалі, таксама не назавуць.

Больш ў артыкуле @hrodnalike

Яраслаў Мальдзіс
631 views11:39
Адкрыць / каментаваць