Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2022-07-13 19:37:01
Паглядзіце, як Маляваныч з камандай рыхтуецца да спектакля "Батлейка-Шагал"!

"Батлейка-Шагал" — праект, дзе сустрэнуцца прыёмы народнага батлеечнага тэатра і матывы ў стылі жывапісу Шагала.

Бэкстэйджы — у інстаграме Маляваныча і ў тг @malyavanych_official (напрыклад, як шукалі ў Грузіі кірзавыя боты)

Прэм'ера адбудзецца 15 ліпеня ў Тбілісі ў межах Дзён беларускай культуры. Таксама стваральнікі абяцаюць паказаць батлейку ўвосень у Тбілісі і Батумі.

Больш падзей з усяго свету на belarusis.art

@malyavanych_official
Рэпетыцыя: сустрэча Шагала з будучай жонкай

#bycultureglobal
473 views16:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 17:58:56 Магілёўскую кнігарню "Асвета" аштрафавалі за дзве "экстрэмісцкія" кнігі на 150 б.в. (4,8 тыс. р.).

Як піша @MAYDAYMog, гаворка ідзе пра два экзэмпляры "Ваеннай гісторыі Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры" Віктара Ляхара. Яе прызналі "экстрэмісцкай" 18 красавіка 2022 г.

Дырэктарка кнігарні растлумачыла на судзе, што на гэтую пасаду яна была прызначана толькі 24 траўня і не ведала пра наяўнасць "экстрэмісцкіх" кніг у краме.

Па яе словах, ні выдавецтва "Харвест", якому належыць кніга, ні Міністэрства інфармацыі Беларусі не папярэдзілі кіраўніцтва крамы аб тым, што кнігі варта зняць з продажу.

8 чэрвеня пракуратура выявіла факт парушэння, а пазней склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Віктар Ляхар — вядомы беларускі геральдыст, які стварыў сімволіку ДАІ, АМАП, ГУБАЗіК, Дэпартаменту аховы, а таксама МЗС. Яго гісторыю можна пачытаць на @mediazona_by.
283 viewsedited  14:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 15:30:37 З'явіліся ўдакладненні па прысудзе Кацярыне Андрэевай.

"Здрада дзяржаве", вінаватай у якой яе прызналі вінаватай, выражалася ў "выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам дзяржаўных таямніц Рэспублікі Беларусь".

Пра гэта піша БелТА.
615 views12:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 14:01:57
Manifesta 14: у прэстыжным біенале возьме удзел 21 беларуская мастачка.

"Упершыню такая колькасць беларускіх мастацкіх галасоў будзе выяўлена ў межах біенале Manifesta”,
— кажа ў каментары @by_culture Ганна Чыстасердава, сафундатарка Амбасады культуры.

Працы беларусак будуць прадстаўленыя ў межах супольнага праекта Secondary Archive. Гэта архіў жаночага мастацтва краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, запачаткаваны Фондам Катажыны Казыры ў  2020 годзе. Беларуская частка праекту рэалізаваная ў партнёрстве з Ambasada Kultury.

Выстава пройдзе з 22 ліпеня па 30 кастрычніка 2022 г.

Падрабязней
683 viewsedited  11:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 12:43:39
8 гадоў — столькі сёння па выніках закрытага судовага працэса атрымала журналістка і аўтарка дакументальнай кнігі Кацярына Андрэева.

Пра гэта піша @viasna96.

На чым грунтуецца абвінавачанне, невядома, бо следства праходзіла ва ўмовах поўнай сакрэтнасці.

Кацярыну абвінавацілі па ч. 1 арт. 356 КК ("здрада дзяржаве"). Справу у Гомельскам абласным судзе разглядаў Алег Харошка.

18 лютага 2021 года Кацярына была асуджаная на 2 гады калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 КК за стрым, які яны з Дар'яй Чульцовай вялі з Плошчы перамен.
386 views09:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 11:41:19
Shuma, J:МОРС, Лявон Вольскі, Паліна Дабравольская... 15-16 ліпеня ля Гарадку на Падляшшы, дзе было "Басовішча" — пройдзе фэст "Тутака".

Павел Станкевіч, арганізатар фэста і кіраўнік Fundacja Tutaka, праз фэст хоча паказаць, што музыка беларускага пратэсту — гэта не толькі рок (але і этна, і рэп, і hip hop). А пратэст — не толькі музыка (будзе і імправізацыя "тэатру танца", і майстар-класы па выцінанцы, вышыванцы ад Руфіны Базловай, папяровым птушкам ад Аляксандры Канафальскай і г.д.)

Глабальна ж мэту фэста Павел у размове з @radiosvaboda фармулюе так:

"Я думаю, наш фестываль — гэта нагода для тых, якія прыехалі з Беларусі, каб яны даведаліся нешта пра беларусаў Падляшша. Бо там амаль ніхто пра нас нічога не ведае, калі быць шчырым... Даведацца, напрыклад, што ёсць у нас людзі, якія лічаць сябе беларусамі, а прытым ад вякоў жывуць у Польшчы. Гэта галоўны пункт у праграме нашага фонду — працаваць, каб даведаліся пра нас беларусы ў РБ, ну і каб палякі ў Польшчы таксама ведалі, што мы тутака ёсць".
500 views08:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 19:55:52
Так гурты "Ойра" і "Яварына" праводзілі танцавальны "інтэрактыў" у Вільні ў межах Дзён беларускай культуры.

У нас фота, а рокер Лэслі Найф зняў амаль гадзінны танцавальны рэпартаж!

Калі вы не паспелі завітаць на гэту сустрэчу, але хочаце паказаць сваім дзеткам, што такое народная культура, 13 ліпеня "Ойра" і актор Сяржук Тоўсцікаў ладзяць майстар-клас для маленькіх і іх бацькоў — спевы, танцы, гульні. Падрабязней.

Больш падзей на belarusis.art

#bycultureglobal
566 views16:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 18:56:33
У Магілёве асудзілі кнігарню за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Праўда, вынікі суда невядомыя.

@viasnanazirae піша, што суд Ленінскага раёна Магілёва разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) супраць кнігарні "Асвета" 5 ліпеня. Судовы працэс вяла Аксана Ратнікава.

У 2022 годзе ўлады прызналі "экстрэмісцкімі" кнігу Віктара Ляхора "Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры", зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй Анатоля Тараса "Беларусь на раздарожжы", выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя" і кнігу Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы". Таксама з'яўлялася інфармацыя пра забарону ў Беларусі антыўтапічнага рамана “1984” Джорджа Оруэла.

14 чэрвеня пракуратура Савецкага раёна Мінска запатрабавала выдаліць "экстрэмісцкія кнігі" з пляцовак kufar.by, Ozon.ru и Bestbooks.by і распачала адміністрацыйны працэс "па фактах распаўсюду названай інфармацыйнай прадукцыі" паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП.
660 views15:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 15:46:01
Музыка і пісьменнік Юрый Несцярэнка з’ехаў з сям’ёй у Грузію. Давайце дапаможам яму асталявацца ў новай краіне!

Вядомы блюзмен, аўтар хітовай дзіцячай кнігі загадак “Неверагодны свет” і зборніка апавяданняў “Звычайны шоу-бізнес”, журналіст, які супрацоўнічае з незалежнымі беларускім медыя, за апошнія два гады перажыў нямала выпрабаванняў.

Смерць бацькі, суды, пераезд з роднага горада, жыццё ў пакойчыку ў інтэрнаце з двума маленькімі дзецьмі, ператрусы ў рэдакцыях, допыты і арышты калегаў. Але ён да апошняга зставаўся ў Беларусі, пакуль пагроза яго свабодзе не стала цалкам рэальнай.

“Падчас допыту ў мясцовым РАУСе адзін з журналістаў убачыў на стале следчага тэчку з маім прозвішчам, — распавядае спадар Юрый, — так мы прынялі канчатковае рашэнне тэрмінова выехаць у Грузію”.

Цяпер сям’я будзе ўдзячная кожнаму, хто далучыцца да збору.

Падтрымаць

Неабходна сабраць каля €1400 на аплату жытла, харчаванне і штодзённыя побытавыя выдаткі.
825 views12:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 14:44:31
Памёр фатограф Альфрэд Мікус.

Праз 2 дні яму б споўнілася 56.

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго знаёмая.

"Шчадрэц", "Чычарка", "Ваджэнне Кусты" — Альфрэд Мікус шмат фатаграфаваў нацыянальныя абрады, а таксама беларускія краявіды і славутасці.
170 views11:44
Адкрыць / каментаваць