Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 164

2021-08-13 15:48:45 Павел Шмыга на волі. У спісы затрыманых ён трапіў памылкова.

Гэта @by_culture пацвердзіў сам музыка
1.4K viewsedited  12:48
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 15:44:42
Даўно шукаў нагоду зняць свой уласны кароткаметражны фільм?

Конкурс кароткаметражнага кіно на тэму «Мова» ад Студэнцкага аб'яднання мастацтва як нельга лепш падыходзіць для таго, каб ператварыць жаданне ў рэальнасць!

Падрабязная інфармацыя і анкета удзельніка тут: @SAMkinobot.

Стань адной з цаглінак у пабудове новага беларускага мастацтва.

SOI (Студэнцкае аб'яднанне мастацтва)
1.1K views12:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 14:03:06 Моўнае шоу «Гоман»



1.9K views11:03
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 13:03:29
Марына Шыбко, жонка зняволенага сябра ПЭНа Аляксандра Фядуты, атрымала ад яго ліст.

“Утрыманне пад вартай падоўжанае да 12 кастрычніка, але піша, што збіраецца сустрэць там і дзень нараджэння, і Новы год. Таму перадала тэлевізар і ўжо галоўную трансляцыю дня, 9 жніўня, ён бачыў”, — паведаміла Марына.

Спадар Аляксандр, між іншым, піша, што набыў кнігі Аксёнава, Іскандэра, Вайновіча ды Акуджавы. У мінулым месяцы чытаў Даўлатава ды «падсадзіў сукамернікаў на даўлатаўскую прозу, што абмеркаванне перарасло ў сапраўдную чытацкую канферэнцыю».

У траўні Марына Шыбко паведамляла, што Аляксандр працуе над «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча, будзе пісаць кнігу-каментар пра яе. Цяпер стала вядома, што рукапіс ужо перададзены следчаму на прачытанне, затым яго мусяць перадаць на волю.
1.1K views10:03
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 12:16:55
Праз 10 сутак пасля брутальнага затрымання 12 жніўня не выйшлі на волю музыкі з гурта Irdorath і іх сябры. Зміцер Шыманскі, Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пятро Марчанка, Юлія Марчанка (Юніцкая) і Антон Шніп застаюцца за кратамі да суда.

Іх абвінавачваюць паводле артыкула 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за выступленне падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.

Беларуская Рада Культуры ініцыявала кампанію па зборы сродкаў для арыштаваных музыкаў з гурта Irdorath і іх сем’яў.

Усе падрабязнасці: https://byculture.org/irdorath
(Па-англійску: https://byculture.org/en/irdorath)

#freeIrdorath
1.9K viewsedited  09:16
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 11:02:38
Наталля Гарлуковіч — natagarl
1.2K views08:02
Адкрыць / каментаваць