Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 159

2021-08-20 14:46:35
«У нас няма ў планах застацца і пусціць карані за мяжой. Нам трэба выжыць у гэты час і паглядзець, як жывуць людзі, дзе працуюць законы. Мы спадзяёмся вярнуцца ў Беларусь і прывезці з сабою добры досвед.»

Арганізатарку імпрэз і актывістку з Бараўлянаў, якую затрымалі за відэа Хору вольных Бараўлянаў, цяпер падазраюць у “датычнасці да тэрарызму”, яе сям’я з’ехала і мае патрэбу ў дапамозе. Марыя пагадзілася расказаць сваю гісторыю чытачам @euroradio.

Гісторыя Марыі Вайтовіч, якая сустракалася з Качанавай, а потым трапіла ў КДБ.
1.2K views11:46
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 13:26:59 Жылы квартал Магістр прэзентуе пілотны выпуск з серыі аўдыёкніг “Казкі Магістра”. Вы пачуеце даўнія і сучасныя гісторыі, галасы магутных волатаў і жахлівых пачвар, слынных чарадзеяў і проста неверагодных беларусаў. Першая казачка пра тое адкуль з'явіліся буслы.
1.2K views10:26
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 12:50:05
Фатограф @novychas Дзмітрый Дзмітрыеў выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту.
1.0K views09:50
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 11:37:56
«Можно бесконечно смотреть на 3 вещи: как горит костер, как шумит вода и как дворец искусств сдают под медовые, меховые и пасхальные рынки...

Людей сажают за рисунки на окнах, художники вынуждены бежать в другие страны, чтобы продолжать творить.

Но именно сейчас, после таких случаев, хочется смело заявить: art is power, искусство - сила, хоть ему и наступает пи*ец.»

instagram.com/photonegativki
1.0K views08:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 11:12:23
Музыка Максім Субач — пра свае суткі на Акрэсціна: "У мяне адчуванне, што там знаходзіцца ў нейкім сэнсе нават лягчэй, чым людзям на волі. Бо ты акурат у эпіцэнтры лайна і сам бачыш што ды як. А на волі людзі за цябе перажываюць і думаюць: "Што з ім там робяць".

Па словах Субача, "палітычных" утрымліваюць асобна ў трох камерах. "У нашай чатырохмеснай камеры было ў сярэднім 18 чалавек — ад 15 да 21 у розныя дні. У апошнія дні пераразмеркавалі: сем чалавек у дзвюхмеснай".

Аднойчы ў камеры апуныліся хлопцы, якія прыйшлі ў госці — а там ператрус. "І іх забіралі за кампанію".

"Нейкім цудам адзін мужык пранес у камеру тры кнігі. Пару дзён атрымлівалася пачытваць па чарзе і хаваць (ператрус два разы на дзень). Потым усё ж знайшлі. З высока паднятай галавой вынеслі іх, як нейкія доказы злачынства. У гэты момант недзе падблізу напэўна не хапала вогніша, каб урачыста кінуць іх туды"
, — працягвае музыка.
805 views08:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 10:02:41
Беларуская рада культуры прапануе спыніць акрэдытацыю «Лістападу» ў прэстыжнай асацыяцыі кінапрадзюсараў

Ліст з такой прапановай напісаў да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў Луіса Альберта Скалелы кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Чытайце па спасылцы
654 views07:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 19:19:05
Выйшаў на волю музыкант, гукарэжысёр-пастаноўшчык, супрацоўнік "Прэс-клуба" Пётр Слуцкі.

Ён знаходзіўся ў СІЗА на “Валадарцы” з 22 снежня 2020 году. Пётр - былы музыка гуртоў “Кашлаты Вох”, “Среди добрых людей”. Падчас знаходжання за кратамі пісаў вершы і вёў дзённік.

Разам з Пятром была вызваленая яго маці, заснавальніца "Прэс-клуба" Юлія Слуцкая і іх калегі Ала Шарко і Сяргей Альшэўскі.
929 views16:19
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 17:53:17 У межах кампаніі #freeIrdorath Беларуская Рада культуры запрашае на незвычайную імпрэзу SHOW IN THE WOODS фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH, запісаную ў чароўным лесе ў чэрвені-2020.

Напачатку жніўня музыкі і іх сябры былі затрыманыя на дні нараджэння Надзеі Калач. Некаторыя з іх ужо былі асуджаныя на 15 сутак, некаторыя былі аштрафаваныя на значныя сумы. У дачыненні да шасці затрыманых распачатыя крымінальныя справы. Удзельнікаў гурта абвінавачваюць паводле арт. 342 КК. Ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя на абарону, падтрымку, рэабілітацыю затрыманых на Дні народзінаў лідаркі гурта Irdorath Надзеі.

22 жніўня, 20:00


856 viewsedited  14:53
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 17:20:03
21 жніўня - Дзень Народзінаў Сяргея Волкава - актора Палесскага драмтэатра і валанцёра.

Сяргея ведаюць у Пінску як арганізатара культурніцкіх мерапрыемстваў і валанцёра гарадской бальніцы - ён выхоўвае дзіця з інваліднасцю. Быў затрыманы 5 траўня паводле "Пінскай справы". Яму прад'явілі абвінавачванне па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня. 6 ліпеня Сяргею прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненнага рэжыму.

У сваім (не)апошнім слове Сяргей сказаў: «Законы, устаноўленыя людзьмі, не могуць супярэчыць законам сумлення. Праўда адна! У той час як хлусня мае тысячы абліччаў. Аднак усім нам варта памятаць словы Евангелля: “Якой мерай мераеце, такой і вам адмерана будзе. І спагоніцца ад вас усякая кроў праведная, вамі праліваная. І ўсе, што ўзялі меч, мячом загінуць”».

Павіншуйце Сяргея! Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В
790 views14:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 16:45:49
«Судзьдзя шэптам сказала, што паспрабуе выпусьціць усіх». Гісторыя рэжысэра і дызайнэркі, якія зьехалі зь Беларусі ад перасьледу

«Як бы гэта парадаксальна ні гучала, але гэтыя падзеі палітычныя, эмацыйныя, эксцэнтрычныя ў краіне далі пабачыць, што побач з табой людзі, ты не адзін фантазёр», — кажа рэжысэр і актор Юры Дзівакоў. Паўтара месяца таму яны разам з жонкай Тацянай, ілюстратаркай і дызайнэркай, і сынам Оскарам зьехалі ў Польшчу. Пару тыдняў таму яны пачалі працу на рэзыдэнцыі арт-тэрапіі для беларускіх творцаў. Па выніках праекту паставілі опэру.

Паразмаўлялі зь Юрыем і Тацянай пра жыцьцё ў Беларусі, затрыманьні, выезд за мяжу і творчасьць: https://svaboda.azureedge.net/a/31416995.html
709 views13:45
Адкрыць / каментаваць