Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 160

2021-08-19 15:13:46
"Как громят белорусскую литературу и почему это не получается" — разбирается "Новая Газета"

« — Белорусская литература разгромлена?

— Нет, конечно. Авторы продолжают писать, пишут даже в тюрьмах. Ситуация страшная, но и в ней есть свои плюсы. Давно уже у нас не было столько материала для литературы. И давно не было такого внимания к белорусской литературе у мирового читателя. Зарубежный читатель хочет понимать, что у нас происходит, что мы чувствуем, как вообще все это случилось. И такая литература есть, ее становится все больше и больше. Конечно, это все выходит в основном за границей или онлайн, но такова теперь форма существования белорусской литературы.»
916 views12:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 14:19:29
Новая работа мастака Алеся Пушкіна, дасланая з-за кратаў.

Малюнак прысвечаны Альжбеце Радзівіл.

#freePushkin
952 views11:19
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 13:04:56
Беларуская Рада культуры звярнулася да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадусараў з просьбай прыпыніць міжнародную акрэдытацыю кінафестываля “Лістапад”.

“Правядзенне міжнароднага мерапрыемства немагчыма ў краіне, дзе дзеячаў культуры і ў прынцыпе ўсіх нязгодных рэпрэсуюць”, - зазначае ў лісце кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін.

Фестываль “Лістапад” мяркуецца правесці 20-26 лістапада. Пакуль няма ані лога, ані слогана, не прызначаны ані дырэктар, ані праграмны дырэктар. Затое ўжо заяўлена, што сёлета не будзе Нацыянальнага конкурсу. Але будзе спецыяльны прыз “прэзідэнта” - “За духоўнасць і гуманізм”.

Знаўцы і аматары кіно, рэжысёры, прадусары, акторы, ці вы лічыце мэтазгодным удзельнічаць сёлета ў “Лістападзе”. Пішыце ў каментарах.

#stopFakeListapad
1.5K views10:04
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 11:40:00
Творчая прастора The Grey Space in the Middle (Гаага, Нідэрланды) сёння ў 19:00 па мясцовым часе ладзіць інтэрнет-аўкцыён у падтрымку беларускіх творцаў. Тут можна будзе набыць работы беларускіх мастакоў, якія выстаўляліся ў межах праекта Belarus — Screams of the Silenced.

Мастачка Руфіна Базлова прапанавала для аўкцыёна тры лічбавыя выявы, аддрукаваныя на картоне (70*100 см). Грошы, атрыманыя ад іх продажу, будуць перададзеныя на падтрымку зняволеных музыкаў з гурта Irdorath.

Падрабязнасці - у профілі Руфіны: instagram.com/rufinabazlova/

Беларуская Рада культуры ініцыявала кампанію #freeirdorath, якая мае на мэце збор сродкаў для арыштаваных музыкаў з гурта Irdorath і іх сем’яў
988 views08:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 10:31:31
18 жніўня 2020 году на Плошчы Перамен з'явіўся першы мурал, меркавана створаны Раманам Бандарэнкам. (Апошні мурал, на дадзены момант, з'явіўся 8 траўня 2021)

Яўген Аццецкі
апублікаваў фотаздымкі, зробленыя цягам амаль цэлага году, па якіх можна пабачыць, што адбывалася з легендарным стрыт-артам.

Facebook Яўгена Аццецкага
1.0K views07:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 18:06:50
Дудар Зміцер Шыманскі, які быў затрыманы 2 жніўня падчас святкавання дня нараджэння Надзеі Калач з гурта Irdorath, учора, праз 15 сутак адбывання пакарання ў ІЧУ Мінскага раёна, быў пераведзены на Акрэсціна.
Ён выступае ў якасці падазраванага па арт. 342 КК у межах справы па арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Зміцер Шыманскі прызнаны палітвязнем.

Беларуская Рада культуры ініцыявала кампанію #freeirdorath, якая мае на мэце збор сродкаў для арыштаваных музыкаў з гурта Irdorath і іх сем’яў: https://getdonate.org/en/campaign/335

Падрабязнасці: https://byculture.org/irdorath
https://byculture.org/en/irdorath
930 viewsedited  15:06
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 17:20:12
instagram.com/andrei_skitiov
860 views14:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 14:26:06 Прэм'ера новай песні гурта РСП!



220 views11:26
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 13:20:07
Ігару Банцэру падоўжылі тэрмін знаходжання ў штрафным ізалятары яшчэ на 10 сутак.

Ён знаходзіцца там за «парушэнне рэжыму», але тэрмін з невядомай прычыны працягнулі.

@by_culture
553 viewsedited  10:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 12:53:38 Ілля Міронаў атрымаў 25 сутак арышту за надпіс на футболцы «Пішыце лісты!».

Надпіс расцанілі як «несанкцыянаваны пікет»
643 views09:53
Адкрыць / каментаваць