Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 157

2021-08-23 13:41:55
Мастак Алесь Пушкін даслаў ліст на волю, у якім падрабязна патлумачыў, чаму напісаў партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара і ці стала гэтая праца сапраўднай прычынай ягонага зьняволеньня.

Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Незадоўга да таго ён вярнуўся з Украіны, дзе браў удзел у вялікім мастакоўскім форуме, ужо ведаючы, што на радзіме стаў фігурантам крымінальнай справы за «распальваньне варожасьці» (ч. 3 арт.130 КК).

https://svaboda.azureedge.net/a/31423883.html
611 views10:41
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 13:35:13
23 жніўня суд у Брэсце прызнаў экстрэмісцкім кліп гурта «Дай Дарогу» на песню «Баю-бай».

Пра тое, што кліп можа быць прызнаны экстрэмісцкім, стала вядома ў пачатку жніўня, тады лідар гурта Юрый Стыльскі паведаміў, што 6-е ўпраўленне ГУБАЗіК падало ў суд Ленінскага раёна Брэста заяву.

У заяве казалася, што экспертная камісія прыйшла да высновы, што кліп зняты з мэтай дыскрэдытацыі работнікаў сілавых структур. Ролік апублікаваны на Youtube 18 жніўня 2020 года.

Юрый Стыльскі пакінуў Беларусь у пачатку жніўня гэтага года.

@nashaniva
709 viewsedited  10:35
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 13:06:37
Жыхар Гомля Сяргей Балахонаў атрымаў год калёніі за захаваную «ВКонтакте» песьню «Лукашенко, уходи!»

22-гадовы жыхар Гомля Сяргей Балахонаў 23 жніўня атрымаў год калёніі агульнага рэжыму за «абразу прэзыдэнта» (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу). Так сьледзтва і суд трактавалі песьню «Лукашенко, уходи!», якую абвінавачаны ўбачыў у інтэрнэце і захаваў у сваіх аўдыёзапісах на старонцы «Вконтакте».

https://svaboda.azureedge.net/a/31423747.html
644 views10:06
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 12:07:13
Максім Швед: «Мы сваімі жыццямі ствараем формулы быцця»

– Тое, што я бачу навокал, – гэта свята абсурду. Калі да 9 жніўня абсурд быў адно пластом у торціку беларускага быцця, то цяпер ён закрыў сабой усё. Суды як дрэнныя спектаклі, дакументальны тэатр... Людзей саджаюць у турмы за бчб-шкарпэткі, гірлянды, шалікі і цукеркі. За думкі! За прымроеныя намеры! Абсурд стаў нормаю, нават банальнасцю. І гэты стан вельмі важна зафіксаваць.

Вялікае інтэрв'ю з Максімам Шведам у праекце #АртыстыПерамогі: https://artists.byculture.org/maksim_svied
903 viewsedited  09:07
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 11:13:36 DW Беларусь пра кампанію #freeIrdorath





Падтрымаць музыкаў: https://getdonate.org/en/campaign/335
885 viewsedited  08:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-22 18:32:03 У межах кампаніі #freeIrdorath Беларуская Рада культуры запрашае на незвычайную імпрэзу SHOW IN THE WOODS фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH, запісаную ў чароўным лесе ў чэрвені-2020.

Напачатку жніўня музыкі і іх сябры былі затрыманыя на дні нараджэння Надзеі Калач. Некаторыя з іх ужо былі асуджаныя на 15 сутак, некаторыя былі аштрафаваныя на значныя сумы. У дачыненні да шасці затрыманых распачатыя крымінальныя справы. Удзельнікаў гурта абвінавачваюць паводле арт. 342 КК. Ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя на абарону, падтрымку, рэабілітацыю затрыманых на Дні народзінаў лідаркі гурта Irdorath Надзеі.

Сёння, 22 жніўня, 20:00


733 views15:32
Адкрыць / каментаваць
2021-08-22 16:48:30 «МаланкаАрт», новы выпуск!

Глядзіце, пакідайце лайкі і каментары, распаўсюджвайце і падтрымлівайце такім чынам сваё.



856 views13:48
Адкрыць / каментаваць
2021-08-22 15:52:53
Спяваць ці маўчаць, эміграваць ці застацца? Як цяпер жывуць беларускія музыкі

За 2020 год беларусы запісалі не менш як паўтысячы песень пратэсту. Хтосьці з музыкаў пацярпеў за сваю грамадзянскую пазіцыю цягам 2020-21 гадоў, хтосьці з’ехаў ад пераследу ці пасля палітычнага пакарання. Усім ім няпроста, але творцы кажуць не толькі пра страх, але і пра надзею ды ўнутраную свабоду.

http://surl.li/adgim
924 views12:52
Адкрыць / каментаваць
2021-08-22 12:22:09
Мастачка Вольга Якубоўская прысвяціла сваю новую работу Аляксандру Васілевічу
1.0K viewsedited  09:22
Адкрыць / каментаваць
2021-08-22 11:33:33
Разбітае Сэрца Пацана — «Ровар»
1.1K views08:33
Адкрыць / каментаваць