Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 156

2021-08-24 16:22:17 Былога артыста ансамблю «Харошкі» Дзмітрыя Кукса пасля завяршэння 15-суткавага арышту, які завяршыўся 21 жніўня, зноў пакаралі 12 суткамі.

Праўладныя СМІ пісалі, што Дзмітрый «арганізаваў вытворчасць незарэгістраваных газет і экстрэмісцкіх матэрыялаў у сябе дома». З ім запісалі пакаяльнае відэа.
841 views13:22
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 15:43:07 Выдаўцу The Village Беларусь Сашу Васілевічу ў чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.

Ён у зняволенні ўжо год.

Крыніца: Надзея Зелянкова
716 views12:43
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 15:27:12
БДУ не працягнуў кантракт даследчыку сталінскіх рэпрэсій Ігару Кузняцову

Кандыдат гістарычных навук працаваў на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Яму паведамілі, што не будуць працягваць кантракт, які сканчваецца ў канцы кастрычніка.

Ігар Кузняцоў выкладаў у БДУ 23 гады, працаваў на кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта. Ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па сталінскіх рэпрэсіях, працягваў займацца гэтай тэматыкай і актыўна выступаў у СМІ. За яго пазіцыю ў дзяржаўных СМІ Кузняцова называлі «ілжэгісторыкам».

У каментары «Салiдарнасцi» даследчык заявіў, што сярод выкладчыкаў БДУ знаходзіўся ў першай дзясятцы па цытуемасці ў сэрвісе Google Scholar Citations (гэта адзін з крытэрыяў ацэнкі ўзроўня рэйтынгу выкладчыкаў). Па другім крытэрыі — рэйтынгу дадатковага стымулявання работнікаў БДУ — летась ён знаходзіўся на 58 месцы.

Кузняцоў звярнуўся да рэктара БДУ з просьбой патлумачыць, чаму яму не працягнулі кантракт.
692 views12:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 14:26:05
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, знаходзячыся ў СІЗА ў Мінску, пісьмова адказаў на пытанні DW пра сваё стаўленне да абвінавачвання, развіццё сітуацыі ў краіне і звярнуўся да беларусаў.

« — Яднайцеся! І перастаньце спадзявацца на цуд, на тое, што ўсё адбудзецца само сабой. Выратаванне Беларусі ў руках саміх беларусаў, і ніхто звонку не зробіць за нас нашу працу. Праца павінна рабіцца з розумам. Трэба перастаць камлаць, напампоўваць адзін аднаго пафасным пазітывам. Любая праца цяжкая, а час святкаваць прыходзіць толькі пасля паспяховага завяршэння працы. Мы адкінутыя далёка назад, усё трэба пачынаць спачатку. І каб пачаць — яднайцеся!»
1.1K viewsedited  11:26
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 12:50:54 Канал «Редакция» выпусціў спецрэпартаж пра Ідрака Мірзалізадэ, беларускага коміка талышскага паходжання, які быў асуджаны на 10 сутак за «распальванне нацыянальнай варожасці»



986 viewsedited  09:50
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 10:59:41
Анлайн-выстава, прысвечаная году пасля выбараў у Беларусі

Працуе выстава Free Belarus Center на дзвюх мовах: украінскай і ангельскай.

https://free-belarus-center.pageflow.io/the-year-of-resistance#310952
1.1K viewsedited  07:59
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 18:45:21 Пагаварылі з жонкай Аляксея Санчука, які атрымаў 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за тое, што граў на барабане падчас акцый пратэсту ў Менску



1.0K views15:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 15:55:12
Далучайцеся да кампаніі #NNrockBelarus

Створым лічбавы архіў легендарнага беларускага рок-гурта “Новае Неба” і фільм пра беларускі рок разам!

Гурт лічыцца адной з галоўных з'яваў на музычнай сцэне Беларусі 90-х. Зараз гурт, на жаль, не выступае. Такая гісторыя сучаснай музычнай культуры Беларусі не мусіць адысці ў нябыт. Таму мы аб’яўляем збор сродкаў, каб:

1. стварыць архіў “Новага Неба” (алічбаванне каля 10-15 гадзінаў запісу і некалькі сотняў фотаздымкаў);

2. зрабіць поўнаметражны дакументальны фільм пра ролю беларускіх рок-музыкаў у грамадскім жыцці краіны.

Падрабязнасці і збор сродкаў
424 views12:55
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 15:21:13 Прэм'ера ад гурта Kvetka



510 views12:21
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 14:25:47
Мастак з Варшавы, які выступае пад творчым псеўданімам dead boy, прысвяціў новую работу Надзеі Калач, сваёй сяброўцы дзяцінства.

“Надзя — лічы, мая названая сястра. Мы ведаем адно аднога з 3 -х гадоў, жылі па-суседстве. Яна часта тусіла мяне ў Варшаве, калі я пераехаў сюды. І я ў яе жыў, калі прыязджаў у Мінск па справах. Нашы мамы сябруюць, і мая мама нават была яе паручальнікам. Але не атрымалася — Надзю не выпусцілі”, — расказаў мастак.

Пакінуць ахвяраванне для гурта Irdorath можна тут: https://getdonate.org/en/campaign/335
657 views11:25
Адкрыць / каментаваць