Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 155

2021-08-25 16:42:44 Першы выпуск новай рубрыкі "Беларусь у фантастычных апавяданнях" пачнём з чытання зборніка Яна Баршчэўскага – “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Частка назвы якога і стала найменнем блога.

Гэта зусім не значыць, што тут будуць толькі ўрыўкі з гэтага твора. Любы міф, легенду, казку ці паданне можна назваць фантастычным апавяданнем. Дык чаму б не аб’яднаць іх пад ужо гатовай трапнай назвай і не працягнуць справу Яна Баршчэўскага?

Любімы з дзяцінства Алесь Ждановіч раскажа першае апавяданне.

#добрыканал #александржданович #караніівытокі



547 views13:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 15:31:24
Акцыя салідарнасці #freeirdorath працягваецца

Украінскія музыкі Наталля Ахіенка, Вера і Антон Брэнеры падчас святкавання Дня незалежнасці Украіны зайгралі на дудах “Перемен” Віктара Цоя.

Гэтая песня, год таму стаўшы гімнам беларускага пратэсту, за апошні час трансфармавалася ў знак падтрымкі беларускіх музыкаў з гурта Irdorath. Яны, на жаль, пакуль застаюцца за кратамі.

Грашова падтрымліваць музыкаў і іх сем’і можна тут: https://byculture.org/donate
654 viewsedited  12:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 13:36:34
Сёння кінакрытык Тарас Тарналіцкі быў выкліканы ў якасці сведкі ў ГУБАЗіК. Дэталі справы не паведамляюцца.

Яго адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. Пра гэта кінакрытык паведаміў у Facebook.
804 views10:36
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 12:37:44
Ілля Чарапко-Самахвалаў: «У 2020 годзе я паверыў у перамогу людзей»

Вялікая гутарка з Іллём у праекце #АртыстыПерамогі:

https://artists.byculture.org/illa_carapko_samachvalau
975 views09:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 11:10:46 Прэм'ера кліпа на песню украінскага праекта «Жадан і Сабакі».

Пераклад верша Сяргія Жадана — паэт Андрэй Хадановіч. (У субтытрах да кліпа)



879 viewsedited  08:10
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 10:31:31
Журналісту Андрэю Пачобуту ізноў працягнулі тэрмін у СІЗА. Ён прынцыпова адмовіўся з’язджаць з Беларусі

Пайшоў шосты месяц з моманту затрымання гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута. СК працягнуў тэрмін пад вартай — да 25 лістапада. Сілавікі прапаноўвалі Андрэю з’ехаць у Польшчу, астатнія фігуранты ягонай справы на гэта пагадзіліся, але Пачобут адмовіўся, для яго прынцыпова заставацца ў Беларусі, нават ва ўмовах турмы.

Андрэя вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч.3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 год зняволення.

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут
707 views07:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 10:14:47
25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Сёння — 30-годдзе абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
847 viewsedited  07:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 18:28:43
Экскурсавод Алег Дзьячкоў на волі!

Кіраўніка магілёўскай гарадской суполкі ТБМ і экскурсавода Алега Дзьячкова асудзілі на 15 содняў за рэпосты матэрыялаў «Белсату».

Сёння сябры ды паплечнікі сустрэлі яго з Магілёўскага ІЧУ.

Крыніца: Алесь Сабалеўскі
572 views15:28
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 17:24:32
@by_culture паспяхова завяршылі збор сродкаў у межах кампаніі #freeirdorath!

Менш як за 20 дзён сабрана больш як 20 тысяч еўра, якія будуць скіраваныя на падтрымку музыкаў і іх сем’яў. Мы зрабілі гэта, дзякуючы вашай падтрымцы, супольным намаганням і сапраўднай міжнароднай музычнай салідарнасці. ВЫ зрабілі гэта!

Ад усяго сэрца дзякуем усім прыхільнікам гурта, іх калегам і партнёрам з розных краін свету. Але праца не спыняецца. Irdorath застаюцца за кратамі, таму яны павінны заставацца ў нашых думках, лістах і пастах падтрымкі.

Падтрымліваць музыкаў можна і надалей: https://byculture.org/donate
849 viewsedited  14:24
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 16:50:23
Сёння спявак Міхаіл Кляпец выйшаў з ІЧУ на Акрэсціна пасля 15 сутак арышту.

Нагадаем, спевака проста схапілі 9 жніўня каля плошчы Перамогі ў Мінску. Грошы, якія ў яго былі канфіскаваныя, не вярнулі.

@by_culture
791 views13:50
Адкрыць / каментаваць