Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-09-01 10:39:18
Міжнародная акцыя "Дні беларускай культуры — 2022" завяршылася!

Мы разам здолелі стварыць напраўду маштабнае свята, якое доўжылася два месяцы і аб’яднала 125 асобных імпрэзаў, што прайшлі ў 38 гарадах 16 краін свету.

Мы разам святкавалі Купалле і глядзелі беларускае кіно, наведвалі выстаўкі сучасных мастакоў і хадзілі на канцэрты актуальных выканаўцаў, падтрымлівалі палітзняволеных літаратараў і нават зладзілі адкрыццё новага музея. Мы ўспомнілі, як гэта — бавіць час на сапраўдным оўпэн-эйр фэсце і чарговы раз пераканаліся, што беларускі тэатр жыве.

Цягам гэтых двух месяцаў мы зноў і зноў сцвярджалі: Belarus Must Go on. І гэтыя словы, што сталіся дэвізам агульнага свята, застаюцца ў нашых сэрцах, думках і памкненнях. Бо мы не спыняемся і працягваем працу дзеля будучыні беларускай культуры.

Давайце доўжыць Беларусь разам!
63 views07:39
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 20:11:48
30 жніўня на 92-м годзе жыцця памёр Міхаіл Гарбачоў. Беларускія культурныя дзеячы падзяліліся ўспамінамі і меркаваннямі пра апошняга кіраўніка СССР.

Прыводзім цытаты выказванняў, цалкам чытайце па спасылках.

Альгерд Бахарэвіч: "Гарбачоўская перабудова была ня проста рэвалюцыяй. Ня проста зьменай рыторыкі. Ня проста прастэстам, ня проста пераменамі, ня проста навінамі ў тэлевізары. Гэта было штосьці тэктанічнае, касьмічнае, такое здараецца раз на тысячагодзьдзе".

Уладзімір Цэслер: "Піў гарэлку, трымаўся вельмі проста. Мог заспяваць, калі прасілі. У ім "каралеўскасці" не было зусім. Цэнтрам кампанііі ён ніколі не быў. Спакойна сядзеў, размаўляў з людзьмі, вельмі сціпла".

Святлана Алексіевіч: "Я чула, як ён адказваў на пытаньне пра першамайскую дэманстрацыю ў Гомлі ў 1986 годзе. Ён казаў: адкуль я мог ведаць? Я туды накіраваў лепшых навукоўцаў. І ніхто мне не патлумачыў, яны казалі — ды мы тут чырвонага віна вып'ем, і ўсё будзе ў парадку".

Эні Лейбовіц
581 views17:11
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 17:32:28
У Мінску затрымалі экскурсаводку і блогерку Святлану Грышкевіч.

UPD: Святлану арыштавалі на 12 сутак, яе судзілі за "дробнае хуліганства".

Як піша @@mediazona_by, на "пакаяльным" відэа Святлана кажа, што на адной з экскурсій "дапусціла некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі". Праўладныя каналы абвінавачваюць яе ў тым, што распавядала пра падзеі "згодна са сваімі бэчэбэшнымі перакананнямі".

Як удакладняе @nashaniva, затрыманне адбылося проста падчас экскурсіі.
805 viewsedited  14:32
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 16:01:25
З’явіўся сервіс, дзе можна бясплатна слухаць беларускую музыку.

belarusmusic.com — гэта больш за 4300 песень, аўдыёкніжак і дзіцячых казак на беларускай мове. Штодзённыя абнаўленні.

Праект распрацаваны і падтрымліваецца YouTube-блогерам Мікалаем Маслоўскім для распаўсюджвання беларускай мовы.

Музыкі могуць прапанаваць свае творы для публікацыі.
848 views13:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 14:53:52 MINSK ужо недасяжны да прагляду на ETV.

Рэжысёр карціны Барыс Гуц патлумачыў сітуацыю: "Гэта была памылка эстонскага каналу. У іх не было правоў на паказ у інтэрнэце, толькі на эстонскім тэлебачанні. Зараз рыхтуецца сусветная прэм'ера, пасля яе MINSK будзе дасяжны онлайн".

Крыніца: Reform.by
964 views11:53
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 13:03:02
Затрымалі Паўла Мажэйку, кіраўніка "Цэнтра гарадскога жыцця" у Гродна.

Прычына затрымання невядомая. Павел знаходзіцца ў ІЧУ з 30 жніўня, у гэты ж дзень у яго дома адбыўся вобшук, які доўжыўся 6 гадзін.

У сакавіку 2021-га Паўла затрымлівалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, але вызвалілі праз 72 гадзіны.

Крыніца: Hrodna.life
885 views10:03
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 12:03:22
Знаёмцеся з ментарамі першага хакатону і акселератара digital-рашэнняў для беларускай культуры "Культурны код"!

Заснавальніцы IMAGURU Startup HUB Таццяна Марыніч і Наста Хамянкова, стваральнік платформы "Голас" Павел Лібер і кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін, бізнес-аналітык Ганна Хаменка і IT-прадпрымальнік Сяргей Казлоўскі, прадпрымальнік Алекс Шкор і музыка Александр Дзямідзенка, а таксама Product Manager Андрэй Залатар, фаўндар платформы Talaka.by Яўген Клішэвіч і сузаснавальнік Human Constanta Андрэй Сушко...

Гэты спіс будзе дапаўняцца.

Бачыце сябе ў гэтай ролі — падавайце анкету!

Хочаце паўдзельнічаць з ідэяй праекта на памежжы культуры і ІТ ці далучыцца да рэалізацыі праектаў іншых? Спяшайцеся запоўніць заяўку!

Дэдлайны:

Для фізічнага ўдзелу ў Вільні — да 2 верасня (уключна)
Для анлайн-удзелу — да 8 верасня (уключна)

Больш інфармацыі

#магчымасці #хакатон
1.0K viewsedited  09:03
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 10:07:55
Затрымана адвакатка, якая абараняла ў судзе Алеся Пушкіна і Ігара Банцара.

Юлію Юргілевіч затрымалі у Гродна, дома ў яе адбыўся ператрус.

Жанчына працавала амаль 18 год, абараняла ў судзе палітвязняў. У лютым яе выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за "сістэматычныя парушэнні заканадаўства". Паводле папярэдняй інфармацыі, Юлія ў лютым з'ехала з Беларусі, але зараз вярнулася.

Крыніца: @pagoniagrodna
305 views07:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 20:03:47 План на вечар — культурны дэсант у стрымах Еўрарадыё.

Наста Шпакоўская (гурт NAKA) і Алесь Дзянісаў (гурт Dzieciuki) адказваюць на пытанні, распавядаюць пра надыходзячы музычны фестываль "Грай", абмяркоўваюць навіны з Беларусі.

Максім Жбанкоў — пра расійскую культурную акупацыю, крывавыя бульбадыскусіі і прасоўванне беларускага.

Васіль Дранько-Майсюк — пра адукацыйныя праекты для беларускіх дзетак і захаванне беларушчыны ў сэрцах.
533 views17:03
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 17:26:32
12 гадоў калоніі запрасіў пракурор для палітолага і філолага Аляксандра Фядуты.

Астатнім фігурантам "справы змоўшчыкаў" дзяржаўны абвінаваўца таксама запрасіў па 12 гадоў: "Асноўным доказам вінаватасці Зянковіча, Фядуты і Кастусёва ў змове з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам лічу дадзеныя аператыўнага эксперыменту. Аператыўны эксперымент дазволіў не дапусціць ваеннага перавароту і кровапраліцця".

Крыніца: @viasna96
675 views14:26
Адкрыць / каментаваць