Get Mystery Box with random crypto!

30 жніўня на 92-м годзе жыцця памёр Міхаіл Гарбачоў. Беларускі | BY_culture

30 жніўня на 92-м годзе жыцця памёр Міхаіл Гарбачоў. Беларускія культурныя дзеячы падзяліліся ўспамінамі і меркаваннямі пра апошняга кіраўніка СССР.

Прыводзім цытаты выказванняў, цалкам чытайце па спасылках.

Альгерд Бахарэвіч: "Гарбачоўская перабудова была ня проста рэвалюцыяй. Ня проста зьменай рыторыкі. Ня проста прастэстам, ня проста пераменамі, ня проста навінамі ў тэлевізары. Гэта было штосьці тэктанічнае, касьмічнае, такое здараецца раз на тысячагодзьдзе".

Уладзімір Цэслер: "Піў гарэлку, трымаўся вельмі проста. Мог заспяваць, калі прасілі. У ім "каралеўскасці" не было зусім. Цэнтрам кампанііі ён ніколі не быў. Спакойна сядзеў, размаўляў з людзьмі, вельмі сціпла".

Святлана Алексіевіч: "Я чула, як ён адказваў на пытаньне пра першамайскую дэманстрацыю ў Гомлі ў 1986 годзе. Ён казаў: адкуль я мог ведаць? Я туды накіраваў лепшых навукоўцаў. І ніхто мне не патлумачыў, яны казалі — ды мы тут чырвонага віна вып'ем, і ўсё будзе ў парадку".

Эні Лейбовіц