Міжнародная акцыя "Дні беларускай культуры — 2022" завяршылася! Мы разам здолелі стварыць напраўду маштабнае свята, якое
доўжылася два месяцы і аб’яднала
125 асобных імпрэзаў, што прайшлі ў
38 гарадах 16 краін свету. Мы разам святкавалі Купалле і глядзелі беларускае кіно, наведвалі выстаўкі сучасных мастакоў і хадзілі на канцэрты актуальных выканаўцаў, падтрымлівалі палітзняволеных літаратараў і нават зладзілі адкрыццё новага музея. Мы ўспомнілі, як гэта — бавіць час на сапраўдным оўпэн-эйр фэсце і чарговы раз пераканаліся, што беларускі тэатр жыве.
Цягам гэтых двух месяцаў мы зноў і зноў сцвярджалі:
Belarus Must Go on. І гэтыя словы, што сталіся дэвізам агульнага свята, застаюцца ў нашых сэрцах, думках і памкненнях. Бо мы не спыняемся і працягваем працу дзеля будучыні беларускай культуры.
Давайце доўжыць Беларусь разам!