Get Mystery Box with random crypto!

Як з'явіліся 'Канстытуцыя' і 'Геалогія'? Пра свае паэтычныя зб | BY_culture

Як з'явіліся "Канстытуцыя" і "Геалогія"? Пра свае паэтычныя зборнікі распавядае паэтка, пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута.

"Мяне цікавіла такая з’ява, як канцылярская мова: усе гэтыя абсалютна ненатуральныя выразы накшталт "продаж білетаў на праезд ажыццяўляецца кіроўцам на прыпынках", якія ў Беларусі можна знайсці дзе заўгодна, прычым як па-руску, так і па-беларуску. Я вырашыла, што можна перапісаць паэтычнай мовай які-небудзь важны дакумент, напрыклад, Канстытуцыю.

Потым у кнізе з’явіліся яшчэ дзве лініі — адна, натхнёная прыродазнаўчымі навукамі і светам навокал. Адсюль і назва, якую зборнік атрымаў у беларускім выданні, — "Геалогія". Другая — гісторыя асобы, якая жыве "тут і цяпер", пражывае ўсё, што адбываецца ў яе свеце, і гэтыя падзеі нейкім чынам яе змяняюць, дэфармуюць", — расказвае Ганна ў інтэрв'ю hrodna.life.

"Геалогію" можна набыць у Беларусі тут, тут і тут.
А "Канстытуцю" — у Польшчы ў гэтай краме і ў Беларускім моладзевым хабе.

Яшчэ адна вялікая размова з Ганнай Янкутай — на reform.by