Get Mystery Box with random crypto!

Лявон Вольскі прадстаўляе — вострасюжэтны гістарычны серыял 'Б | BY_culture

Лявон Вольскі прадстаўляе — вострасюжэтны гістарычны серыял "Беларускі сьлед"!

Задалі Лявону пытанні пра яго новую праграму на YouTube, яе ідэю, жанр і адукацыйны патэнцыял:

— Гэта далёка не першая мая спроба забаўляльна-містыфікацыйна-сатырычнага праекту. Цяпер такіх праграмаў вельмі бракуе і наогул бракуе гістарычных ведаў, у тым ліку і па гісторыі Беларусі.

Ідэя ўзнікла з таго, што непрыемна назіраць, як суседзі забіраюць нашых герояў, а дзяржаўнае кіраўніцтва ў Беларусі гэтаму працэсу не тое, што не перашкаджае, а ўхваляе, так што атрымліваецца, што гісторыя Беларусі ледзь не пачынаецца з 1918-га году.

Жанр — Fake-history альбо калягістарычная містыфікацыйная праграма. Каб разняволіць беларусаў і вызваліць іх ад стэрэатыпаў, заахвоціць іх праверыць свае веды з дапамогаю хаця б Google. Каб развіць крытычнае мысленне, не прымаць на веру розную інфармацыю, а правяраць. А то так можна паверыць і ў магутны беларускі ноўтбук, і дызайнерскі матацыкл.

Глядзіце першую сэрыю "Напалеон Банапарт".