Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-08-30 14:30:53
У гэтую суботу ў Варшаве адбудзецца дабрачынны оўпэн-эйр у падтрымку беларускіх музыкаў, пацярпелых ад рэпрэсій.

Гасцей чакаюць выступы лепшых беларускіх артыстаў. Ад 16-й гадзіны да пачатку асноўнай музычнай праграмы будзе вольны мікрафон. Калі вы музыка-пачаткоўца і жадаеце выступіць — рэгіструйцеся тут.

Падчас фэсту "Грай" можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце, набыць карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай на арт-маркеце.

Частка сродкаў ад імпрэзы будзе скіраваная ў дапамогу пацярпелым беларускім музыкам.

3 верасня, ад 16:00

"Puerto Mexicana" (Wał Miedzeszyński 407)

Квіткі

Данат для беларускіх музыкаў, якія сталі ахвярамі рэжыму

Пры падтрымцы Беларускай Рады культуры.
1.0K views11:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 18:05:43
Флагшток з бела-чырвона-белым сцягам можа з'явіцца побач з помнікам Тадэвушу Касцюшку ў Філадэльфіі.

Непадалёк ад помніка Касцюшку ёсць Алея Сцягоў, дзе ўсталяваны флагшток з дзяржаўным сцягам Беларусі. Пакуль няма магчымасці замяніць яго на наш нацыянальны сцяг. Але БЧБ можна паставіць зусім побач.

Таксама плануюцца яшчэ тры флагштокі — са сцягамі ЗША, Польшчы і Літвы. Польская і літоўская дыяспары Філадэльфіі ўхвалілі ідэю. Каб задуманае ўвасобілася, беларусам ЗША патрэбна наша дапамога:

Калі жывеце ў ЗША запоўніце апытанку "Reimagine the Benjamin Franklin Parkway". На апошняй старонцы ў поле 8 (адказ на пытанне "Ці гэта ўсе, што мы павінны ведаць пра Benjamin Franklin Parkway?") скапіюйце наступны тэкст: "Include FOUR FLAGS, FOUR NATIONS, ONE HERO — Tadeusz Kosciuszko to Reimagine Benjamin Franklin Parkway project scope".

Калі не жывеце ў ЗША падпішыце петыцыю на change.org

Крыніца: Еўрарадыё
1.1K views15:05
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 15:06:01 "Немагчыма ставіць пад сумнеў генацыд. Але давайце тады глядзець на тэму шырэй і казаць, што генацыд беларускага народу быў развязаны і савецкім рэжымам, і мы фактычна пазбавіліся эліты ў 1930-я".

Мінкульт РБ сумесна з Генпракуратурай абвясцілі рэспубліканскі творчы конкурс на праект памятнага знаку "ахвярам генацыду беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Што атрымаецца з гэтай ініцыятывы, і ці час цяпер ставіць новыя ваенныя помнікі альбо зносіць старыя? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін у інтэрв'ю "Салідарнасці".

"Тэма Другой сусветнай вайны ў нас абсалютна не прамоўленая. Больш-менш яна асэнсаваная на нейкім альтэрнатыўным узроўні, але тое ніяк не стыкуецца з афіцыйным. Усё, што сыходзіць з афіцыйнага боку, працягвае савецкую лінію. Другая сусветная вайна чамусьці па-ранейшаму называецца ў нас Вялікай Айчыннай, што абсалютна недапушчальна. Трактоўка з пазіцыі савецкай гістарыяграфіі немагчымая, бо мы ўжо больш за 30 год жывём у іншай краіне.

Вайна ізноў побач з намі, у варонку ўкручвае і беларусаў — значыць, былі зробленыя няправільныя высновы пасля таго, як, па версіі афіцыйных ідэолагаў, Другая сусветная вайна была выйграна".

Меркаванне цалкам
985 views12:06
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 11:01:44
З'явілася прыкладанне з беларускімі вершамі.

Пакуль што толькі ў iOS-версіі, але да канца года можа з'явіцца і на Android. У прыкладанні больш за 11 тысяч твораў звыш 80-ці аўтараў. Можна шукаць вершы па прозвішчы аўтара альбо прыкладанне будзе іх выдаваць рандомна.

Спампаваць

Крыніца: Беларускі ПЭН
6.4K views08:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-27 20:00:20 Суботні сёрфінг: сёння разглядаем карысныя прыкладанні для дзетак.

Краіна казак — прыкладанне з казкамі, чытанкамі, аўдыёкнігамі, спевамі.

Кніжны воз — аўдыёкнігі для дзяцей і падлеткаў.

Kazki — народныя казкі на беларускай мове.

Біблія дзецям, агучанная Паўлам Харланчуком.

Лемантар — праграма для вывучэння літар.

Беларуская азбука

Тэсты па беларускай мове — палепшаць веданне беларускай мовы, дапамогуць пры падрыхтоўцы да ЦТ.

Ведай мову! — прыкладанне дапамагае пашырыць веды па граматыцы, трэніраваць памяць. Можа працаваць без падключэння да інтэрнэту.

Зайкава хатка — беларуская народная казка з чароўнымі інтэрактыўнымі ілюстрацыямі. Чытаюць Лявон Вольскі і Ганна Хітрык.

Беларуская палічка — прыкладанне з кнігамі на беларускай мове.

Крыжаванкі
1.5K views17:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-27 15:15:11
Агратрэш як ён мусіць быць: Аляксандр Саладуха атрымаў юбілейны медаль ад Міністэрства сельскай гаспадаркі за песню "За агранома".

І дзесьці заплакалі арганізатары і спецыялісты па нэймінгу каравай-фестываля "Бацькава булка" ...
1.1K views12:15
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 20:02:20 "У свой дзень народзінаў я хачу падзякаваць усім, хто побач і падтрымлівае адзін аднога ў цёмныя часы. А ў падарунак папрашу - малітву за Зьмітра. Каб ён спакойна ўсё прайшоў і выйшаў у тэрмін. Напішыце яму вестачку, напішыце любому іншаму вязню, які так прагне добрых словаў і спагады. Апроч мяне і цябе - гэтага ніхто не зробіць", - піша Наста Дашкевіч у фэйсбуку.

Віншуем Насту з днём народзінаў! А як чытво на вечар раім вам калонку паэткі і аўтаркі адукацыйных праграм для дзяцей Надзеі Гарэцкай пра сям'ю Дашкевічаў. Каб зразумець асобы Змітра і Насты, быць можа, наблізіцца да адказу на пытанне: "Чаму ж яны не з'ехалі?" і натхніцца на падтрымку, якая ёсць вялікай каштоўнасцю для ўсіх палітзняволеных.

Падтрымаць Змітра Дашкевіча: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дашкевічу Д.В.
499 viewsedited  17:02
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 16:06:50
Апошняе прыжыццёвае інтэрв'ю Анемпадыстава, фільмы пра “Народны альбом” і Купалаўцаў, частка праграм Belsat Music Live - гэтыя відэа і іншыя праекты, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць, выдаленыя з youtube-каналу тэлеканала "Белсат", бо не набралі 10 тыс. праглядаў за 3 месяцы

Культурмэнэджар Сяргей Будкін напісаў з гэтай нагоды пост, які выклікаў хвалю каментаў у фэйсбуку.

БАЖ звярнулася да абодвух бакоў дыскусіі.

Сяргей Будкін:
Гэта велізарныя крокі назад, якія абнуляюць і робяць цяжэйшай дзейнасць многіх ініцыятыў. Архіў трэба ўпарадкаваць і паступова падзяліць на групы матэрыялаў, якія належыць вярнуць у агульны доступ.

Аляксей Дзікавіцкі, намеснік дырэктара "Белсат":
YouTube — гэта вітрына найлепшага, што мы маем. Старыя выпускі амаль усе ёсць ці неўзабаве будуць на плэеры TVP і Smart TV. Магчыма, будзе створаны яшчэ адзін канал на YouTube для старых відэа, якія ў свой час мелі мала праглядаў.

А як вы лічыце, ці можа вартасць беларускай культуры вымярацца ў праглядах
674 views13:06
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 13:40:16
"Выкананне прынятага Астравецкім райвыканкамам рашэння ад 24 чэрвеня 2022 года "Аб перайменаванні дзяржаўнай установы культуры "Астравецкая раённая бібліятэка" прыпыненае"

Гродзенскі аблвыканкам перадумаў і 29 ліпеня прыпыніў рашэнне аб наданні Астравецкай бібліятэцы імя Адама Мальдзіса.

Такі адказ атрымала праўладная блогерка Вольга Бондарава ад начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігара Булаўкі. Раней блогерка звярталася ва ўпраўленне культуры, бо лічыць, што кіраўніцтва выканкаму памылілася, калі "прагласавала за наданне дзяржаўнай культурнай установе імя прапольскага дзеяча і махровага нацыяналіста".

Першапачаткова ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама заяўляла, што рашэнне аб наданні імя Мальдзіса бібліятэцы адмяняцца не будзе, толькі не павесяць памятную шыльду.

Крыніца: Hrodna.life
730 views10:40
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 12:01:08
Год таму ў Надзеі Калач, лідаркі гурта Irdorath, быў дзень нараджэння. Але на святкаванне завіталі не толькі тыя госці, якіх запрасілі, — кампанію ў поўным складзе брутальна затрымалі сілавікі.

Супраць часткі музыкаў завялі крымінальную справу — за выкананне музыкі і спевы падчас маршаў пратэсту ў жніўні 2020-га. Гэта кваліфікавалі як арт.342 (удзел і арганізацыя мерапрыемстваў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Надзея і Уладзімір Калачы былі асуджаныя на 2 гады калоніі, а Антон Шніп, Пятро і Юлія Марчанкі — на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Праваабаронцы прызналі ўдзельнікаў Irdorath палітзняволенымі.

Напішыце лісты музыкам:
Уладзімір Аляксандравіч Калач
Пётр Пятровіч Марчанка
ПК № 3
п. Віцьба
211322 Віцебская вобласць

Надзея Робертаўна Калач
Юлія Анатольеўна Марчанка (Юніцкая)
ПК №4, Антошкіна, 3,
246035, Гомель

Антон Валер’евіч Шніп
ПК №1 вул. Тэхнічная, 8
211440, г. Наваполацк

#FreeIrdorath

Аляксей Палаўчэня
790 viewsedited  09:01
Адкрыць / каментаваць