Get Mystery Box with random crypto!

'У свой дзень народзінаў я хачу падзякаваць усім, хто побач і | BY_culture

"У свой дзень народзінаў я хачу падзякаваць усім, хто побач і падтрымлівае адзін аднога ў цёмныя часы. А ў падарунак папрашу - малітву за Зьмітра. Каб ён спакойна ўсё прайшоў і выйшаў у тэрмін. Напішыце яму вестачку, напішыце любому іншаму вязню, які так прагне добрых словаў і спагады. Апроч мяне і цябе - гэтага ніхто не зробіць", - піша Наста Дашкевіч у фэйсбуку.

Віншуем Насту з днём народзінаў! А як чытво на вечар раім вам калонку паэткі і аўтаркі адукацыйных праграм для дзяцей Надзеі Гарэцкай пра сям'ю Дашкевічаў. Каб зразумець асобы Змітра і Насты, быць можа, наблізіцца да адказу на пытанне: "Чаму ж яны не з'ехалі?" і натхніцца на падтрымку, якая ёсць вялікай каштоўнасцю для ўсіх палітзняволеных.

Падтрымаць Змітра Дашкевіча: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дашкевічу Д.В.