Get Mystery Box with random crypto!

'Немагчыма ставіць пад сумнеў генацыд. Але давайце тады глядзе | BY_culture

"Немагчыма ставіць пад сумнеў генацыд. Але давайце тады глядзець на тэму шырэй і казаць, што генацыд беларускага народу быў развязаны і савецкім рэжымам, і мы фактычна пазбавіліся эліты ў 1930-я".

Мінкульт РБ сумесна з Генпракуратурай абвясцілі рэспубліканскі творчы конкурс на праект памятнага знаку "ахвярам генацыду беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Што атрымаецца з гэтай ініцыятывы, і ці час цяпер ставіць новыя ваенныя помнікі альбо зносіць старыя? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін у інтэрв'ю "Салідарнасці".

"Тэма Другой сусветнай вайны ў нас абсалютна не прамоўленая. Больш-менш яна асэнсаваная на нейкім альтэрнатыўным узроўні, але тое ніяк не стыкуецца з афіцыйным. Усё, што сыходзіць з афіцыйнага боку, працягвае савецкую лінію. Другая сусветная вайна чамусьці па-ранейшаму называецца ў нас Вялікай Айчыннай, што абсалютна недапушчальна. Трактоўка з пазіцыі савецкай гістарыяграфіі немагчымая, бо мы ўжо больш за 30 год жывём у іншай краіне.

Вайна ізноў побач з намі, у варонку ўкручвае і беларусаў — значыць, былі зробленыя няправільныя высновы пасля таго, як, па версіі афіцыйных ідэолагаў, Другая сусветная вайна была выйграна".

Меркаванне цалкам