Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-07-30 13:57:56
"— А из нашего окна
Площадь Красная видна.
А из вашего окошка
Только улица немножко"
.

Новая візуальная варыяцыя на тэму кратаў ад Уладзіміра Цэслера.
929 views10:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 10:42:01
Супраць музыкі Аляксандра Казакевіча распачалі новую справу па тым самым артыкуле, па якім яго асудзілі на мінулым тыдні.

Як піша @viasna96, 19 ліпеня Аляксандру прысудзілі паўтара года "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Тады музыку вызвалілі ў залі суда пасля трох месяцаў зняволення.

Аднак ужо 26 ліпеня Аляксандра зноў затрымалі і зноў распачалі крымінальную справу паводле арт. 369 КК — высветлілася, што хлопец нібыта абразіў яшчэ нейкага прадстаўніка ўлады ў мінулым годзе.
1.1K views07:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 22:31:02
Затрыманая Сняжана Рогач — магістарка гісторыі, былая выкладчыца БНТУ.

Па нашай інфармацыі, падстава — за абразу прадстаўніка ўлады.
568 views19:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 18:55:01
"Традыцыйнае мастацтва Беларусі: як яно захоўваецца і пераўтвараецца ў сучаснасць": @chrysalismag працягвае праект "Беларускае мастацтва: ад маляванак да NFT".

Новы тэкст ужо на сайце.

А ужо праз 5 хвілін — адкрыццё трэцяй залы выставы і размова арт-мэнэджаркі Ксеніі Тырсікавай і навуковай супрацоўніцы аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХІ ст. Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Камілы Аруцюнян пра тое, чаму і як адбываецца сінтэз традыцыі і сучаснага мастацтва.

Далучайцеся

Максім Осіпаў
651 views15:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 17:40:03
Проста пакінем гэта ўсё тут:

"Вялікае шчасце, што мы на кніжных паліцах сёння іх не бачым, вялікае шчасце, што ў нас ёсць воля, сіла, разуменне і ўсведамленне таго, што гэта найстрашнейшая і наймацнейшая зброя. Я кажу пра кнігу. Недастатковае разуменне таго, што кніга — больш магутная зброя, чым ракеты і танкі, прыводзіць да таго, што даводзіцца выкарыстоўваць ракеты і танкі".

"Эліты складаюць 5% грамадства, яны чытаюць і ўплываюць на працэсы. Калі мы ўпусцім гэты кірунак, у нас не будзе будучыні. Мы можам як фактар, які стрымлівае, выкарыстоўваць нашы сілавыя структуры, хлопцаў, якія стаяць сёння на перадавых рубяжах на мяжы і ў нас у краіне, ахоўваючы наша мірнае неба. Але гэта ўсе фактары, якія стрымліваюць і дазваляюць нам прыняць правільнае рашэнне і ў далейшым кіравацца стратэгіяй, якую мы выпрацуем".

Ігар Бузоўскі, намміністра інфармацыі РБ, падчас прамовы на круглым стале ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі на тэму палітычнай публіцыстыкі.

са свята "Ярэміцкія маскі запрашаюць"
743 viewsedited  14:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 16:02:14 Дні беларускай культуры працягваюцца! Трымайце падборку падзей на гэты ўік-энд!

.

Варшава
Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji, 6)

Jam-перформанс беларускіх і ўкраінскіх музыкаў “Паэтон”.

Тбілісі
Cinema House

Паказ фільма пра беларускія пратэсты “Белае сонца чырвонага лета” (рэж. Паліна Ідрысава, Яна Нова, Глеб Асмалоўскі).

.

Варшава
клуб REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Фестываль салідарнасці “Opór”: арт-маркет, лекторый, пляцоўка НДА, музычна сцэна: The SUPERBULLZ, Tyapin CREW, Graphotype, Szara Masa і іншыя.

.

Тбілісі
Cinema House

Паказ фільма Аляксея Палуяна "Courage".

Вільнюс
Ратушная плошча

Апошні дзень выставы плакатаў Уладзіміра Цэслера "Hitlerkaputin".

Больш падзей на belarusis.art

#bycultureglobal
709 views13:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 14:13:27
Караткевіч, Лучына і Мальдзіс — дзве мінскія гімназіі і адна астравецкая бібліятэка будуць насіць імёны вядомых беларускіх культурных дзеячаў!

Як паведамляе @shkolabel, мінская гімназія №40 стане гімназіяй імя Янкі Лучыны. Школа знаходзіцца на вуліцы, якая названая ў гонар паэта. Учора стала вядома, што гімназія №28 будзе названа ў гонар Уладзіміра Караткевіча. Таксама паведамляюць, што ў абедзвюх гімназіях будуць створаны адмысловыя музеі.

Тым часам, бібліятэка ў Астраўцы застаецца насіць імя літаратуразнаўцы Адама Мальдзіса, нягледзячы на намаганні праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай, абуранай "бескантрольным разгулам нацыяналістаў і прапольскіх калабарантаў".

Як піша @reform.by, Бондарава атрымала адказ ад Гродзенскага аблвыканкама, у якім сцвярджаецца: "адмена рашэння ў цяперашні час не плануецца", бо таксама паступіў зварот у падтрымку гэтай ініцыятывы ўшанавання памяці выбітнага ўраджэнца Астравеччыны.
764 views11:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 11:29:32
Беларуская кніга на Каляды!

Распачалася перадзамова "Казкі пра тое, як Святога Міколу забаранялі" Наталкі Харытанюк.

Калядная гісторыя з ілюстрацыямі мастачкі Лізаветы Ганчаровай летась выйшла ў электронным фармаце ў польскім выдавецтве KEW.

"Цяпер час папяровага фармату. Пачынаем у ліпені, бо да Каляд яе яшчэ трэба будзе пераслаць/перадаць/тэлепартаваць ў самыя розныя куточкі свету!" — напісала аўтарка.

Наклад — 200 экземпляраў. Кнігу можна перадзамовіць за ахвяраванне ў 11 еўра. Каманда папярэджвае, што, на жаль, у Беларусь пакуль даслаць замову не змогуць.
857 views08:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 18:36:01
Кацярыну Вінакураву з Наваполацку аштрафавалі за рэпост, зроблены ў 2018 годзе. Гэта была навіна ў "Нашай ніве" пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава.

У Наваполацкім гарадскім судзе Кацярыну прызналі вінаватай паводле артыкула 19.11 КаАП і аштрафавалі на 25 б.в. (800 рублёў). Ад арышту яе ўратавала толькі наяўнасць малога дзіцяці, піша "Віцебская вясна".
585 views15:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 17:22:01
З’явіўся праект, прысвечаны беларускім жанчынам-палітвязням!

Інстаграм-старонку “Палітвязынка” ствараюць журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур.

“Мне здаецца, што цяпер самы час уводзіць культуру нацыянальнай памяці. Таму што ўсё, што адбываецца, павінна замацавацца ў нашых розумах, у розумах нашых дзяцей, а потым і ўнукаў”, — распавяла Яўгенія для @nashaniva.

“Калі пачалася вайна, нашы палітвязні адышлі на другі план. Я нават бачыла, як шмат якія беларусы сталі пісаць, што нашы праблемы не такія ўжо і праблемы ў параўнанні з жахам вайны. Але, разумееце, калі ідзе вайна, цішком можна нарабіць рознага лайна. І мне стала страшна, што пад шум вайны пра нашых жанчын забудуцца, і тады іх будуць яшчэ больш дабіваць”.

Галоўная мэта праекта — каб пра рэпрэсаваных беларусак не забылі, каб, убачыўшы іх партрэт, у кагосьці з’явілася дадатковая нагода напісаць жанчынам за краты.
667 views14:22
Адкрыць / каментаваць