Get Mystery Box with random crypto!

Караткевіч, Лучына і Мальдзіс — дзве мінскія гімназіі і адна а | BY_culture

Караткевіч, Лучына і Мальдзіс — дзве мінскія гімназіі і адна астравецкая бібліятэка будуць насіць імёны вядомых беларускіх культурных дзеячаў!

Як паведамляе @shkolabel, мінская гімназія №40 стане гімназіяй імя Янкі Лучыны. Школа знаходзіцца на вуліцы, якая названая ў гонар паэта. Учора стала вядома, што гімназія №28 будзе названа ў гонар Уладзіміра Караткевіча. Таксама паведамляюць, што ў абедзвюх гімназіях будуць створаны адмысловыя музеі.

Тым часам, бібліятэка ў Астраўцы застаецца насіць імя літаратуразнаўцы Адама Мальдзіса, нягледзячы на намаганні праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай, абуранай "бескантрольным разгулам нацыяналістаў і прапольскіх калабарантаў".

Як піша @reform.by, Бондарава атрымала адказ ад Гродзенскага аблвыканкама, у якім сцвярджаецца: "адмена рашэння ў цяперашні час не плануецца", бо таксама паступіў зварот у падтрымку гэтай ініцыятывы ўшанавання памяці выбітнага ўраджэнца Астравеччыны.