Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская кніга на Каляды! Распачалася перадзамова 'Казкі пр | BY_culture

Беларуская кніга на Каляды!

Распачалася перадзамова "Казкі пра тое, як Святога Міколу забаранялі" Наталкі Харытанюк.

Калядная гісторыя з ілюстрацыямі мастачкі Лізаветы Ганчаровай летась выйшла ў электронным фармаце ў польскім выдавецтве KEW.

"Цяпер час папяровага фармату. Пачынаем у ліпені, бо да Каляд яе яшчэ трэба будзе пераслаць/перадаць/тэлепартаваць ў самыя розныя куточкі свету!" — напісала аўтарка.

Наклад — 200 экземпляраў. Кнігу можна перадзамовіць за ахвяраванне ў 11 еўра. Каманда папярэджвае, што, на жаль, у Беларусь пакуль даслаць замову не змогуць.