Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-08-02 10:50:56
Ліквідавана грамадскае аб'яднанне "Полацкі габрэйскі культурны цэнтр", якое існавала амаль 30 гадоў і займалася развіццём габрэйскай культуры

Ініцыятарам закрыцця грамадскай арганізацыі стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі па Віцебскай вобласці. Такім чынам, магчыма, уладамі дадзены старт працэсу разгрому габрэйскага сацыяльна-культурнага асяроддзя на Віцебшчыне, паведамляе Віцебская Вясна.

Па дадзеных Беларускага ПЭНа за 2021 год было ліквідавана 98 і самаліквідавана 40 некамерцыйных арганізацый, што ўплываюць на развіццё культурнай сферы.
795 views07:50
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 18:34:39
Палітзняволенага актывіста і краязнаўцу Уладзіміра Гундара на 6 сутак змясцілі ў карцар

Як паведамляе "Наша Ніва", прычына — адмаўляецца падчас праверак казаць пра сябе, што "схільны да экстрэмізму".

Уладзімір, фігурант "справы Аўтуховіча", інвалід ІІ групы (не мае адной нагі), 11 дзён трымаў “сухую” галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў і катаванняў.

Яшчэ працягваецца наш збор, сродкі з якога пойдуць на дапамогу сям'і Уладзіміра Гундара ПАДТРЫМАЦЬ
405 views15:34
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 16:30:42
Беларуская музычная школа — месца ў Варшаве, дзе сустракаюцца музыкі-выкладчыкі, якія з'ехалі з Беларусі, і дзеткі, што вымушана прыпынілі заняткі музыкай

Каб добрая ініцыятыва развівалася далей — патрэбная дапамога: парадай, карыснымі ведамі, музычным абсталяваннем і інструментамі.

Дапамагчы можна рознымі спосабамі:
ахвяраваць музычныя інструменты, якія даўно стаяць дома без патрэбы
зрабіць данат
замовіць у школу нешта са спісу патрэбаў
расказаць пра школку
дапамагчы з памяшканнем у Варшаве

У школцы праводзяцца заняткі па фартэпіяна, вакале, скрыпцы, флейце, трубе, гітары, укулеле, групавыя заняткі па хоры і сальфеджыа. Ёсць аўтарская праграма выкладання фартэпіяна для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Больш за 20 дзетак спяваюць, граюць на інструментах, вывучаюць тэорыю. Настаўнікі і вучні школы зладзілі 2 вялікія канцэрты і шмат маленькіх, арганізавалі асветніцкі курс.
831 views13:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 15:06:39
Сняжана Рогач — на волі!

Як піша @bntu97, яе асудзілі за "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі" і прызначылі штраф.
642 views12:06
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 13:28:40
Існаванне на мяжы - так называе мастачка Таццяна Кандраценка стан, які аб’ядноўвае зараз усіх беларусаў

REFORM.by пагутарылі з ёй пра ўнутраную і рэальную эміграцыю, 2020 год, пра лёс і магчымасці беларускіх мастакоў у Польшчы.

Да 12 жніўня ў Варшаўскай галерэі 101projekt можна наведаць выставу Таццяны Кандраценкі, Таццяны Радзівілкі і Уладзіміра Сакалоўскага BORDER STATUS

У аўтарытарным грамадстве не можа быць мастацтва. Мой досвед і назіранне за тым, як развівалася культура ў Беларусі апошнія 20 год паказвае, што і адукацыя, і функцыянаванне ўсіх інстытуцый, з якімі сутыкаецца творца, залежыць ад чыноўнікаў.

2020 - год, калі з’явіліся сэнсы. Рабіць працы пра не важнае стала немагчыма.

З зімы 2020-га мы апынуліся ў прыгнечаным стане, у якім большасць застаецца і дагэтуль. І ў гэтым стане мусім практыкаваць любую зручную для нас тэрапію. Нават стварэнне жывапісу "без сэнсу". Такі парадокс: сэнс з’явіўся, але няма сілы яго трансляваць.

Чытаць далей

Таццяна Кандраценка "Сорам", 2022
669 viewsedited  10:28
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 11:00:21
Сёння споўнілася б 33 гады Раману Бандарэнку — мастаку, якога забілі ў двары Плошчы Перамен.

11 лістапада 2020 года ў двор на Чарвякова прыехала група людзей, якія пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі. Хтосьці кінуў у дваровы чат паведамленне. Раман зрэагаваў: "Я выходжу".

Пасля спробы паразмаўляць з гэтымі людзьмі, Рамана збілі і звезлі ў невядомым кірунку.

Аня Радзько
433 viewsedited  08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 18:35:06 Час на YouTube выхаднога дня:

"Около культуры" — год! З гэтай нагоды Мікіта Моніч праводзіць святочны стрым — 31 ліпеня ў 18.40 (так-так, ужо вельмі хутка!)
Далучайцеся і задавайце пытанні!

Новы Хадановіч: пра шэдэўр антываеннай прозы — апавяданне "Рускі" Максіма Гарэцкага

Журналіст Ілля Маліноўскі ў праекце "Лампа" размаўляе з Сяргеем Кузіным — беларускім шоумэнам і радыёвядучым, які ўжо даўно жыве і працуе ва Украіне. Пра Пушкіна, Бабарыку і "рускі г*ўнарок".

Эмілія Плятэр — гераіня новага выпуску "Кода Беларусі" ад праекта "Адкрыты лекторый". Яна збірала фальклор, а пасля сабрала войска, збіралася замуж за капітана, а пасля сама стала капітанам арміі і ўдзельнічала ў паўстанні 1830-1831 гг.

Бонус-саўнд-трэк:
"Зачапіцца" — LEAR выпусціла дэбютны альбом, які закранае тэмы душэўнай раўнавагі і ментальнага здароўя.
Слухаць
612 views15:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 14:34:57
"Вольная размалёўка" — новы праект ініцыятывы "Вольныя паштоўкі". У ёй — вершы і малюнкі палітвязняў.

"Яна дапаможа вам і вашым дзецямдзецянене забывацца на палітвязняў і адчуваць сувязь з Беларуссю, дзе б вы ні знаходзіліся" — пішуць стваральнікі.

Як атрымаць размалёўку?

Зрабіце данат €10+ еўра (фармат А5) ці €15+ (фармат А4).
Дашліце ў тг @pashtouki адрас і скрыншот аплаты.
Чакайце размалёўку. Адпраўляюць у тым ліку па Беларусі.

Усе данаты, якія "Вольныя паштоўкі" атрымаюць дзякуючы размалёўцы, будуць перанакіраваныя праекту Dissidentby, які дапамагае палітвязням і іх сем'ям з перадачамі, лекамі і іншымі патрэбамі.
730 views11:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 11:53:36
"2020 год у цэлым паўплываў на беларускае мастацтва ў лепшы бок. З’яўляліся абсалютна неймаверныя людзі ў тэатры, музыцы, выяўленчым мастацтве. І ты разумееш, што вось яно – новае беларускае мастацтва. Мне падаецца, усё гэта патрэбна было як мінімум для таго, каб з усёй масы з’явілася штосьці вельмі цікавае, таленавітае і якаснае".

У нашым праекце #АртыстыПерамогі Паліна Дабравольская — акторка, рэжысёрка, кампазітарка і выканаўца, адна з актыўных удзельніц “Кульпратэсту”, праз што ёй давялося з’ехаць з Беларусі.

"Чаго мне яшчэ бракуе, дык гэта аналізу агульнай сітуацыі: што адбываецца з беларускім мастацтвам? Ясна, цяпер усе параскіданыя: хтосьці застаўся ў Беларусі і спрабуе там працягваць сваю дзейнасць. Іншыя выехалі за межы краіны і паразляталіся па розных краінах. Айчынныя дзеячы мастацтва сталі досыць разрозненыя. Аднак без агульнага даследавання сучасных працэсаў і творцы, і публіка не змогуць пабачыць многіх з’яваў, што сёння віруюць у беларускай культурніцкай прасторы".

Чытаць цалкам
792 views08:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 17:02:48

столькі парушэнняў культурных правоў за першае паўгоддзе 2022 года зафіксавала маніторынгавая група Беларускага ПЭНа.

Маніторынг цалкам глядзіце на сайце @PENBelarus

па-беларуску
па-руску
па-ангельску
905 views14:02
Адкрыць / каментаваць