Get Mystery Box with random crypto!

Ліквідавана грамадскае аб'яднанне 'Полацкі габрэйскі культурны | BY_culture

Ліквідавана грамадскае аб'яднанне "Полацкі габрэйскі культурны цэнтр", якое існавала амаль 30 гадоў і займалася развіццём габрэйскай культуры

Ініцыятарам закрыцця грамадскай арганізацыі стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі па Віцебскай вобласці. Такім чынам, магчыма, уладамі дадзены старт працэсу разгрому габрэйскага сацыяльна-культурнага асяроддзя на Віцебшчыне, паведамляе Віцебская Вясна.

Па дадзеных Беларускага ПЭНа за 2021 год было ліквідавана 98 і самаліквідавана 40 некамерцыйных арганізацый, што ўплываюць на развіццё культурнай сферы.