Get Mystery Box with random crypto!

Час на YouTube выхаднога дня: 'Около культуры' — год! З гэт | BY_culture

Час на YouTube выхаднога дня:

"Около культуры" — год! З гэтай нагоды Мікіта Моніч праводзіць святочны стрым — 31 ліпеня ў 18.40 (так-так, ужо вельмі хутка!)
Далучайцеся і задавайце пытанні!

Новы Хадановіч: пра шэдэўр антываеннай прозы — апавяданне "Рускі" Максіма Гарэцкага

Журналіст Ілля Маліноўскі ў праекце "Лампа" размаўляе з Сяргеем Кузіным — беларускім шоумэнам і радыёвядучым, які ўжо даўно жыве і працуе ва Украіне. Пра Пушкіна, Бабарыку і "рускі г*ўнарок".

Эмілія Плятэр — гераіня новага выпуску "Кода Беларусі" ад праекта "Адкрыты лекторый". Яна збірала фальклор, а пасля сабрала войска, збіралася замуж за капітана, а пасля сама стала капітанам арміі і ўдзельнічала ў паўстанні 1830-1831 гг.

Бонус-саўнд-трэк:
"Зачапіцца" — LEAR выпусціла дэбютны альбом, які закранае тэмы душэўнай раўнавагі і ментальнага здароўя.
Слухаць