Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-07-24 17:35:09
Бібліятэкарцы з Крупак Юліі Чамлай за каментары на адрас супрацоўніка КДБ па "справе Зельцэра" прысудзілі 2 гады калоніі.

Як піша @viasna96, справу ў Мінскім абласным судзе разглядаў Анатоль Дабрадзей. Юлію абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 369 КК).

Юлія, якую затрымалі 30 верасня 2021 года, выхоўвала сына, які зараз застаўся без маці.

Падрабязней
443 views14:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 14:02:01
"Майстэрня паштовак салідарнасці", якая ўжо 2 гады падтрымлівае вязняў лістамі і паштоўкамі, запусціла новую анлайн-форму, праз якую салідарнасць з палітвязнямі робіцца яшчэ прасцей і дасяжней.

У анлайн-форме можна пакінуць вашае пасланне вязню, а валанцёры_кі перапішуць яго ад рукі на дызайнерскія паштоўкі і дашлюць за краты.

Праз новую форму можна дасылаць ліст ці паштоўку, нават калі вы не маеце адваротнага адраса ў Беларусі. Калі будзе адказ, вам дашлюць адсканаваны ліст. Таксама ёсць англамоўная версія для вашых знаёмых з-за мяжы!

Даслаць паштоўку

Падтрымаць "Майстэрню паштовак салідарнасці"

На сёння ў Беларусі 1263 палітвязні, з іх больш за 70 чалавек звязаны са сферай культуры.

Адрэсы палітвязняў шукайце на сайце "Вясны".
703 views11:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 12:01:51 "У гэтай чорнай дзірцы жаху галоўная задача — шукаць святло і захоўваць чалавечнасць. Напрыклад, пісаць дахаты вясёлыя лісты з жартамі".

Гэта словы мастачкі Касі Будзько, якая была асуджаная на 2,5 гады па "справе студэнтаў". "Настоящее время" зрабіла тэкст пра творчасць у няволі: малюнкі Касі, гульні для сына Мікі ад Лявона Халатрана і вершы Андрэя Скурко для маленькага Тамашыка.

Пачытайце

Яшчэ навіны палітвязняў:

"Создатель так называемого «Летучего Университета» философ-методолог М. с августа 2020 года по 4 августа 2021 года совместно с группой других лиц, используя компьютерную технику и мобильные устройства, интернет-ресурсы, деструктивные Telegram-каналы и иные платформы, создал и руководил экстремистским формированием". Генпракуратура выказалася па справе філосафа Уладзіміра Мацкевіча.

Чарговы суд у палітвязня Алега Груздзіловіча: гэтым разам пазоў "Мінсктрансу" за спыненне транспарту на акцыі, дзе ён працаваў як журналіст. Гаворка ідзе пра марш 18 кастрычніка 2020 году на Партызанскім праспекце. Агульная сума пазову за гэты эпізод — 23 582 рублі 90 капеек. Справу разглядае суд Маскоўскага раёна Мінска. Канчатковае паседжанне па эпізодзе прызначана на 9 жніўня на 12.00.

"Дамовіліся пачаць сінхроннае святкаванне аб 11-й, у час роспісу".
На гэтым тыдні Андрэй і Паўліна Скурко адзначылі дзесятую гадавіну вяселля. Андрэй за кратамі, бо ён асуджаны на 2,5 гады калоніі, а Паўліна з гэтай нагоды напісала кранальны тэкст у фэйсбуку.

"Пра сны ўжо думаў не пісаць, але знаходзіш такія паралелі, што дух займае": @radiosvaboda сабрала, што піша ў лістах на волю іх журналіст і філолаг Андрэй Кузнечык.

Працэс над палітолагам і філолагам Александрам Фядутам пачнецца 29 ліпеня. Справа будзе разглядацца ў Мінскім абласным судзе. Яму пагражае да 12 гадоў турмы нібыта за змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
231 views09:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 19:02:06
Проста цяпер: дыскусія "Феномен беларускай палітзняволенай літаратуры ў кантэксце часу і сусветнага мастацтва" з удзелам Алены Лапцёнак, Святланы Мацкевіч, Андрэя Хадановіча і Таццяны Нядбай.

Размова адбываецца ў межах акцыі "Палітзняволеных літаратура", якую беларусы Лодзі ладзяць ў межах Дзён беларускай культуры пра падтрымцы @by_culture.

Далучайцеся анлайн

Наперадзе яшчэ Хадановіч сола, Юрый Стыльскі і гурт РСП.
319 views16:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 16:35:34
482 views13:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 13:25:04
Рэжысёр Аляксей Палуян ладзіць вялікі кінатур свайго дакументальнага фільма пра беларускі 2020-ты "COURAGE":

"Зараз варта казаць пра Беларусь і пражываць наш жнівень 2020-га наноў, з асэнсаваннем гэтых цяжкіх дзвух гадоў”.

Паказы прымеркаваныя да другой гадавіны пачатку пратэстаў у Беларусі.

24 ліпеня
Дрэздэн / Kraftwerk Mitte / 18:00

30 ліпеня
Касэль / documenta, Gloria Kino / 20:00

31 ліпеня
Тбілісі / Cinema House / 18:00 і 20:00

4 жніўня
Мюнхен / Backstage Arena / 22:00

5 жніўня
Варшава / кінатэатр LUNA / 18:00

9 жніўня
Батумі / кінатэатр Apollo / 20:00

11 жніўня
Берлін / Pilecki Institute / 19:00

20 жніўня
Дзюсельдорф / Metropol Kino / 14:00

Сачыць за новымі лакацыямі можна ў фэйсбуку рэжысёра.

Больш беларускіх падзей на belarusis.art

#bycultureglobal
626 views10:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 11:35:04
Артур Вакараў, дызайнер з легендарнай "Адлігі", ствараў дызайн пратэстаў 2020 года і маляваў для шматлікіх медыя і культурных праектаў (ад "Радыё Свабода" да "Brutto"), а цяпер — пасля ранішняга званка са Следчага камітэта — у вымушанай эміграцыі.

Для праекта #АртыстыПерамогі ён расказаў пра ўнутраную эміграцыю, "уцёкі з Шоўшэнка", Міхалка і бальшавікоў.

"Адна з праблемаў, якая ў мяне ўзнікла з вымушанай эміграцыяй, – неабходнасць зноў рабіць сваё партфоліа. Бо апошнія гады мне ў Беларусі нікому нічога не трэба было даказваць. Сам сабе выбіраў кліента: з табою працую, з табою давай паспрабуем. Бо праца дызайнера – заўсёды сімбіёз, сінергія кліента і выканаўцы. Калі кліент – гаўно, то ніводны дызайнер не зробіць для яго добрай працы".

Чытаць цалкам
632 views08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 20:14:57
Працягваецца праект @chrysalismag "Ад маляванак да NFT": новы зал, прысвечаны беларускім мастачкам, адкрываецца ў spatial.io проста цяпер!

Можна далучыцца і да дыскусіі: арт-куратарка Ксенія Тырсікава і філосафка Вольга Шпарага размаўляюць пра ролю жанчын ў гісторыі беларускага мастацтва.

@chrysalismag таксама падрыхтаваў адмысловы тэкст "Жанчыны беларускага мастацтва. Наша мінулае і сучаснасць".

Паглядзець выставу/далучыцца да дыскусіі
579 views17:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 19:48:25
"Новая культура і новыя каштоўнасці нашага грамадства выспяваюць і фармулююцца людзьмі, што знаходзяцца за кратамі. Слухаючы іх галасы, мы можам акрэсліць для саміх сябе тут і цяпер, дзеля чаго мы ўсё гэта робім, дзеля чаго мы як супольнасць ідзём на барацьбу і страты, чалавечыя, лёсавыя, культурныя".

Гэта словы арганізатараў імпрэзы "Палітзняволеная літаратура", якую пры падтрымцы @by_culture ладзяць беларусы ў Лодзі ў межах Дзён беларускай культуры.

Будуць купалаўцы з чыткай твораў палітвязняў, мультвершы Андрэя Скурко ад каманды @bybaybus, Алена Лапцёнак распавядзе пра творчасць палітзняволеных, выступяць Андрэй Хадановіч, Юрый Стыльскі і РСП — поўны лайн-ап тут.

Анлайн-трансляцыя будзе на старонцы Дома літаратуры ў Лодзі.

Калі вы ў Лодзі, завітвайце ўжывую: вул. Рузвельта, 17.

Больш падзей на belarusis.art

#bycultureglobal
603 views16:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 16:36:17
Ад моманту свайго заснавання ўвосень 2020 года мы, Беларуская Рада культуры, паслядоўна адстойваем прыярытэт падтрымкі беларускай культуры перад еўрапейскімі фондамі і інстытутамі.

Сёлета мы дамагліся, каб у праграме падтрымкі грамадзянскай супольнасці з боку Еўрасаюза з'явілася культура.

Усяго на падтрымку беларускай культуры Еўракамісія ў 2022-2024 гг. вылучыла 4 млн. еўра.

Беларуская Рада культуры разам з Дацкім інстытутам культуры зараз знаходзяцца на фінальнай стадыі ўзгаднення з Еўракамісіяй праекту па падтрымцы беларускай культуры на агульную суму 2 млн. еўра.

Наш праект прадугледжвае стварэнне Рэсурснага цэнтру падтрымкі культуры, праграму малых грантаў і праграму па мабільнасці.

Яшчэ 2 млн. еўра, наколькі нам вядома, будуць размеркаваны праз адзін з еўрапейскіх фондаў.

Пасля канчатковага зацвярджэння праекта, мы правядзем прэс-канферэнцыю і раскажам падрабязнасці пра яго старт і рэалізацыю.
4.7K views13:36
Адкрыць / каментаваць