Get Mystery Box with random crypto!

'У гэтай чорнай дзірцы жаху галоўная задача — шукаць святло і | BY_culture

"У гэтай чорнай дзірцы жаху галоўная задача — шукаць святло і захоўваць чалавечнасць. Напрыклад, пісаць дахаты вясёлыя лісты з жартамі".

Гэта словы мастачкі Касі Будзько, якая была асуджаная на 2,5 гады па "справе студэнтаў". "Настоящее время" зрабіла тэкст пра творчасць у няволі: малюнкі Касі, гульні для сына Мікі ад Лявона Халатрана і вершы Андрэя Скурко для маленькага Тамашыка.

Пачытайце

Яшчэ навіны палітвязняў:

"Создатель так называемого «Летучего Университета» философ-методолог М. с августа 2020 года по 4 августа 2021 года совместно с группой других лиц, используя компьютерную технику и мобильные устройства, интернет-ресурсы, деструктивные Telegram-каналы и иные платформы, создал и руководил экстремистским формированием". Генпракуратура выказалася па справе філосафа Уладзіміра Мацкевіча.

Чарговы суд у палітвязня Алега Груздзіловіча: гэтым разам пазоў "Мінсктрансу" за спыненне транспарту на акцыі, дзе ён працаваў як журналіст. Гаворка ідзе пра марш 18 кастрычніка 2020 году на Партызанскім праспекце. Агульная сума пазову за гэты эпізод — 23 582 рублі 90 капеек. Справу разглядае суд Маскоўскага раёна Мінска. Канчатковае паседжанне па эпізодзе прызначана на 9 жніўня на 12.00.

"Дамовіліся пачаць сінхроннае святкаванне аб 11-й, у час роспісу".
На гэтым тыдні Андрэй і Паўліна Скурко адзначылі дзесятую гадавіну вяселля. Андрэй за кратамі, бо ён асуджаны на 2,5 гады калоніі, а Паўліна з гэтай нагоды напісала кранальны тэкст у фэйсбуку.

"Пра сны ўжо думаў не пісаць, але знаходзіш такія паралелі, што дух займае": @radiosvaboda сабрала, што піша ў лістах на волю іх журналіст і філолаг Андрэй Кузнечык.

Працэс над палітолагам і філолагам Александрам Фядутам пачнецца 29 ліпеня. Справа будзе разглядацца ў Мінскім абласным судзе. Яму пагражае да 12 гадоў турмы нібыта за змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады.