Get Mystery Box with random crypto!

Ад моманту свайго заснавання ўвосень 2020 года мы, Беларуская | BY_culture

Ад моманту свайго заснавання ўвосень 2020 года мы, Беларуская Рада культуры, паслядоўна адстойваем прыярытэт падтрымкі беларускай культуры перад еўрапейскімі фондамі і інстытутамі.

Сёлета мы дамагліся, каб у праграме падтрымкі грамадзянскай супольнасці з боку Еўрасаюза з'явілася культура.

Усяго на падтрымку беларускай культуры Еўракамісія ў 2022-2024 гг. вылучыла 4 млн. еўра.

Беларуская Рада культуры разам з Дацкім інстытутам культуры зараз знаходзяцца на фінальнай стадыі ўзгаднення з Еўракамісіяй праекту па падтрымцы беларускай культуры на агульную суму 2 млн. еўра.

Наш праект прадугледжвае стварэнне Рэсурснага цэнтру падтрымкі культуры, праграму малых грантаў і праграму па мабільнасці.

Яшчэ 2 млн. еўра, наколькі нам вядома, будуць размеркаваны праз адзін з еўрапейскіх фондаў.

Пасля канчатковага зацвярджэння праекта, мы правядзем прэс-канферэнцыю і раскажам падрабязнасці пра яго старт і рэалізацыю.