Get Mystery Box with random crypto!

'Разглядаем гэты кангрэс, як магчымасць яднання і супрацы'. І | BY_culture

"Разглядаем гэты кангрэс, як магчымасць яднання і супрацы".

Інстытут беларускай культуры "Інбелкульт 2.0" рыхтуе ў Варшаве Кангрэс дзеячаў культуры Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, і запрашае да ўдзелу.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу і прапануюць падчас сустрэчы:

стварыць агульную базу дадзеных культурных дзеячаў і арганізацый, звязаных з беларускай культурай,

падзяліцца кантактамі,

па жаданню распавесці пра сваю дзейнасць,

стварыць агульны працоўны каляндар культурных падзей.  

У кожнага ўдзельніка будзе магчымасць задаць пытанні, зрабіць прапановы і на роўных правах з усімі вырашаць праблемы, якія стаяць перад беларускай культурай у эміграцыі.  


Для ўдзелу запоўніце анкету