Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-07-20 14:36:12
Палітвязню Уладзіміру Гундару патрэбна ваша дапамога!

Уладзімір — актывіст і краязнаўца з Баранавічаў. Цягам многіх гадоў ён ладзіў гарадскія культурніцкія імпрэзы, канцэрты, Дні вышыванкі, арганізоўваў паездкі па знакавых гістарычных мясцінах, яго допісы з’яўляліся ў мясцовым друку. Выступаў у якасці рэдактара кніг паэзіі, ініцыяваў кампаніі па змене назваў гарадскіх вуліц, а ў сакавіку 2014 года правёў адзіночны пікет супраць вайны Расіі з Украінай.

Уладзімір быў затрыманы 30 снежня 2020 года, а пасля асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Цяпер ён праходзіць па “справе Аўтуховіча” і лічыцца “схільным да экстрэмізму”.

Уладзімір — інвалід ІІ групы (61-гадовы мужчына не мае адной нагі). Ён 11 дзён трымаў “сухую” галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў і катаванняў.

Давайце падтрымаем Уладзіміра і яго сям’ю, каб ім лягчэй было перанесці ўсе выпрабаванні
https://getdonate.org/by/campaign/426
926 views11:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 11:03:21
Філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму №4.

Як пішуць яго паплечнікі, гэта адбылося 17 ліпеня. Там палітвязень будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі (сам Мацкевіч адмовіўся яе падаваць, але адвакат са свайго боку гэта зрабіў) і накіравання ў калонію.

Уладзіміра можна падтрымаць грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі.

Адрас:
Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.
755 views08:03
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 18:41:02
“Беларусы сёння — гэта людзі з пашпартамі, але без дзяржавы”.

Альгерд Бахарэвіч даў інтэрв’ю @novychas і распавёў, як ён жыве апошнія два гады — у выгнанні, з беларускім пашпартам і “экстрэмісцкім” цэтлікам, пра творчасць і сваю першую кнігу вершаў.

”Пісьменнік, паэт — заўсёды чужаніца, дзе б ён ні жыў. Пісаць вершы і прозу — значыць штодня выкрываць сваю чужасьць. Я пачуваўся чужародным элемэнтам у Беларусі, пачуваюся чужым і тут, гэта мая натуральная стыхія. Але ўсё не так проста. Сапраўдная радзіма пісьменніка — гэта мова, дом пісьменніка — гэта культура, літаратура, кнігі. У гэтым сэнсе я застаюся дома. Пакуль мая мова са мной, пакуль я пішу і чытаю, я застаюся беларускім аўтарам. Можна сказаць, што сваю Беларусь я ўзяў з сабой і нікому яе не аддам”.

”Маё даўняе пасланьне Захаду, якое належыць да маіх strong opinions: Беларусь — гэта Эўропа. У нас няма трэцяга шляху. Або мы ўспрымаем сябе як неад’емную частку Эўропы, у якую імкнемся вярнуцца, — або Беларусь перастане існаваць”.

— Юлія Цімафеева
484 views15:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 16:41:28 Slounik.org — рэсурс, дзе сабраныя беларускія слоўнікі і энцыклапедыі, учора прадставіў абноўлены дызайн і цалкам новы сэрвіс. Цяпер яго можна ўсталёўваць на камп’ютар ці смартфон і карыстацца слоўнікам-энцыклапедыяй як асобнай прыладай.

Мы сабралі для вас яшчэ колькі рэсурсаў, што дапамогуць паглыбіць вашыя веды беларускай мовы і падкажуць, як пісаць і размаўляць па-беларуску правільна.

Сэрвіс “Добрапіс” створаны моўнай службай тэлеканалу “Белсат”. З яго дапамогай можна праверыць, ці ёсць у тэксце памылкі (працуе з афіцыйным і класічным правапісам), ёсць тут і даведнік па асабістых імёнах.

“Правільна!” — кароткі даведнік, дзе сабраныя правілы арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. Гэта тэарэтычная база, што дапаможа зарыентавацца ў нормах і хутка патлумачыць, чаму “сельскагаспадарчы” пішам разам, а “сацыял-дэмакратычны” — праз злучок.

“Беларускі N-корпус” — вялікі праект некалькіх інстытутаў НАН Беларусі. Тут вам і граматычная база беларускай мовы (ёсць націскі!), і праверка прапапісу, і слоўнік Насовіча, і канвертар слоў у фанетычную транскрыпцыю (дакажа, што правіла “як чуем, так і пішам” працуе не заўсёды) і лічбавы архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальлору. Каштоўная база — па закладцы “Беларусі N-корпус”, яна змяшчае мноства жывых прыкладаў ужывання слоў у сказах.

Скарнік і Verbum — простыя анлайнавыя слоўнікі, якія дапамогуць хутка перакласці слова з рускай мовы на беларускую (і наадварот), даведацца пра значэнне слова і яго паходжанне.

А якімі моўнымі сэрвісамі карыстаецеся вы?
885 views13:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 14:51:17
Дзе цяпер Ганна Шаркунова?

@novychas задаўся гэтым пытаннем і падрыхтаваў цэлы артыкул, дзе распавёў гісторыю беларускай спявачкі, яе свядомы выбар ў 2020-м, пераезд у Кіеў і яшчэ адну вымушаную міграцыю.

”Вось ужо тыдзень як мы ў бяспецы. І гэтае ліпкае, халоднае, чорнае пачуццё страты ўсяго базавага ў жыцці пачало адступаць. Страты спакою, кантролю. Шум гэтага грукату і свісту нечалавечага над галавой. Таго, што ніколі не павінна было зноў здарыцца”, — пісала Ганна ў сваім інстаграме 1-га сакавіка.

”Я адчула сапраўдны жах раніцай 24-га. Калі ты спрабуеш рабіць выгляд, што кантралюеш сябе, а ўнутры — татальны жах. Спрабуеш не спалохаць сваё дзіця, а сам як дзіця і баішся страшна”, — распавядала спявачка пра перажытыя эмоцыі.

Дарэчы, кліп на “Песню шчаслівых людзей”, які быў выпушчаны летам 2020-га, ужо сабраў больш за 1,2 млн праглядаў!
709 viewsedited  11:51
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 12:38:43
Былога рэжысёра БТ Вячаслава Ламаносава ў калоніі № 22 "Воўчыя норы" змясцілі ў ПКТ. Прычына і тэрмін невядомыя.

Пра гэта піша @viasna96.

Вячаслаў Ламаносаў 24 гады працаваў на дзяржаўным тэлебачанні, апошнія 15 гадоў — рэжысёрам у Белтэлерадыёкампаніі. Звольніўся 27 жніўня 2020 года.

Вячаслава затрымалі 5 лістапада. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 25 кастрычніка і збіцці тэлеапэратара БТ. У судзе Ламаносаў заявіў пра катаванні пасля затрымання, падчас якіх яму зламалі тры рэбры і палец.

15 студзеня 2021 года Вячаславу прысудзілі 2 гады калоніі па ч. 1 арт. 339 (Хуліганства) і ч. 1 арт. 342 (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Напісаць ліст:
ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20.
796 views09:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 11:37:51
Прэмія імя Ежы Гедройця: новы сезон!

Распачаўся прыём заявак: да ўдзелу прымаюцца кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2021 годзе ў папяровым або электронным варыянце. Таксама можна падаць кнігі, выдадзеныя цягам 2020 года, якія не бралі ўдзел у конкурсе летась.

Прэмія Гедройця ўручаецца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.

Дэдлайн: 31 ліпеня 2022 г. (да 22.00 па беларускім часе).

Форма заяўкі

Калі ёсць пытанні па прэміі, пішыце на электронную пошту giedroyc@penbelarus.org

#магчымасці
812 views08:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 19:10:03
Былы гітарыст гурту Dzieciuki Андрэй Пудзін арыштаваны на 15 сутак.

Пра гэта паведамляе канал @nebovkletku.

За што канкрэтна Андрэй Пудзін быў затрыманы — дакладна невядома. Магчыма, гэта можа быць звязана з дзейнасцю гурта.

Андрэй жыве ў Мінску, у апошні час не граў у гурце.
975 viewsedited  16:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 18:30:11
"Для мяне сучасны "Архіпелаг ГУЛАГ". Гэта страшныя аповесці з месцаў, дзе барацьба за жыццё становіцца да жаху рэальнай, а не гучным параўнаннем са штодзённымі трабламі".

Акторка Крысціна Дробыш, якая працягвае весці свой прыватны "дзённік супраціву", напісала пра "Зэкамерон" Максіма Знака.

"Вы ж разумееце, што цяперашнюю гісторыю будуць неашчадна выдаляць з нашай памяці. Прычым так, што магчыма мы самі пачнем сумнявацца, ці сапраўды было тое, што мы бачылі на ўласныя вочы. Я не хачу, каб потым, гадоў праз 100, не засталося і гуку гэтых імёнаў, за якімі цэлыя жыцці, пра якія я магу сказаць шчыра: я б так не змагла".

Чытаць аповяды Максіма Знака

Нядаўна Крысціна была гераіняй нашага праекта #АртыстыПерамогі — што яна думае пра тое, што адбываецца з краінай і з намі, глядзіце тут.
950 viewsedited  15:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 16:51:02
Тым часам пад Стоўбцамі: "У горадзе стане цішэй і павысіцца дарожная бяспека".

Так сітуацыю са знішчанай на тракце "Новы Свержань - Мір" брукаванкай, частка якой мае статус помніка архітэктуры, пракаментаваў "Мінскай праўдзе" начальнік мясцовага ДРБУ-135 Вадзім Савіцкі.

"Крытычную ямачнасць" ліквідуюць роўным асфальтам, а "шуміха, паднятая ў сеціве, не мае пад сабой ніякіх падстаў".

Больш у артыкуле @radiosvaboda

Валер Дранчук
341 views13:51
Адкрыць / каментаваць