Get Mystery Box with random crypto!

Slounik.org — рэсурс, дзе сабраныя беларускія слоўнікі і энцык | BY_culture

Slounik.org — рэсурс, дзе сабраныя беларускія слоўнікі і энцыклапедыі, учора прадставіў абноўлены дызайн і цалкам новы сэрвіс. Цяпер яго можна ўсталёўваць на камп’ютар ці смартфон і карыстацца слоўнікам-энцыклапедыяй як асобнай прыладай.

Мы сабралі для вас яшчэ колькі рэсурсаў, што дапамогуць паглыбіць вашыя веды беларускай мовы і падкажуць, як пісаць і размаўляць па-беларуску правільна.

Сэрвіс “Добрапіс” створаны моўнай службай тэлеканалу “Белсат”. З яго дапамогай можна праверыць, ці ёсць у тэксце памылкі (працуе з афіцыйным і класічным правапісам), ёсць тут і даведнік па асабістых імёнах.

“Правільна!” — кароткі даведнік, дзе сабраныя правілы арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. Гэта тэарэтычная база, што дапаможа зарыентавацца ў нормах і хутка патлумачыць, чаму “сельскагаспадарчы” пішам разам, а “сацыял-дэмакратычны” — праз злучок.

“Беларускі N-корпус” — вялікі праект некалькіх інстытутаў НАН Беларусі. Тут вам і граматычная база беларускай мовы (ёсць націскі!), і праверка прапапісу, і слоўнік Насовіча, і канвертар слоў у фанетычную транскрыпцыю (дакажа, што правіла “як чуем, так і пішам” працуе не заўсёды) і лічбавы архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальлору. Каштоўная база — па закладцы “Беларусі N-корпус”, яна змяшчае мноства жывых прыкладаў ужывання слоў у сказах.

Скарнік і Verbum — простыя анлайнавыя слоўнікі, якія дапамогуць хутка перакласці слова з рускай мовы на беларускую (і наадварот), даведацца пра значэнне слова і яго паходжанне.

А якімі моўнымі сэрвісамі карыстаецеся вы?