Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2022-07-16 12:20:46
"Усё мінулае, што папярэднічала ўтварэнню незалежнай Беларусі, і сёння яшчэ адбіваецца на людзях. Так, ужо некалькі генерацый тут сфарміравалася, але цяжар савецкага часу ўсё роўна нікуды не падзеўся. Чым хутчэй мы ад яго пазбавімся, забаронім прывідам мінулага травіць дзень сённяшні, тым хутчэй атрымаем шанец аднавіцца".

Мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер расказаў @nashaniva пра савецкую спадчыну, Ціханоўскую, вайну і сваю выставу "Hitlerkaputin", якая цяпер праходзіць у Вільні.

Выстава арганізаваная ў межах Дзён беларускай культуры і даступная на Ратушнай плошчы да 31 ліпеня 2022 г.

#bycultureglobal
673 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 18:42:03
Беларускія мастакі стварылі стыкерпак з вядомымі беларусамі і не толькі!

20 стыкераў, на якіх намаляваныя Марк Шагал, Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Францыск Скарына, а таксама героі Калыханкі, беларускія нячысцікі ды папараць-кветка.

“Апошнім часам мы бачылі шмат натхняльных допісаў у Instagram і TikTok з хэштэгам #BelarusIs. Іх ствараюць звычайныя беларусы, якія хочуць нагадаць сабе і свету, хто мы такія і якая крутая наша краіна. Гэты стыкерпак мае такую ж мэту” — кажуць стваральнікі стыкераў.

Дадавайце стыкерпак сабе ды карыстайцеся імі ў перапісках са сваімі сябрамі!

Які стыкер ваш фаварыт?

http://t.me/addstickers/Belarus_is
688 viewsedited  15:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 15:47:16 Аксана Каспяровіч, настаўніца музыкі з "тэрарыстычнага спісу", выйшла на волю 8 ліпеня.

Пра гэта паведамляе @dissidentby.

Яе затрымалі 30 верасня на працы за камэнтар "Ён абараняўся як мог" пра айцішніка Андрэя Зельцара, які загінуў перастрэлцы з сілавікамі ў сваёй кватэры. 29 чэрвеня Гродзенскі абласны суд пакараў Аксану 1 годам і 2 месяцамі калоніі за "распальванне варожасці" (арт. 130 КК).

Яшчэ навіны палітвязняў:

Палітзняволены краязнаўца Уладзімір Гундар пасля 11 дзён сухой галадоўкі пачаў пакрысе прымаць ежу. Галадоўку Уладзімір спыніў у панядзелак.

У блогера Паўла Вінаградава на рэнтгене знайшлі пляму ў лёгкіх. Пакуль што палітвязня лечаць антыбіётыкамі ў надзеі, што гэта пнеўманія.

"Часам малюю, складаю вершы, але сканцэнтравацца для гэтага магчыма толькі ў начы дый тое, калі застаюцца сілы не заснуць". Палітвязень Мікіта Слепянок, які ўжо тры месяцы за кратамі, даслаў ліст на волю. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання. Мікіта — адміністратар культурна-адукацыйнага тг-канала @rezystans, працаваў электрыкам, захапляўся маляваннем і музыкай.
741 views12:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 13:30:29
За ўдзел у пратэстах да 3 гадоў "хатняй хіміі" асудзілі керамістку і заснавальніцу брэнда piuceramics Анастасію Малашук і яе мужа Аляксея Кедыша.

Пра гэта паведамляе @viasna96.

Сёння, 15 ліпеня, у Ленінскім судзе Мінска адбыўся працэс. Анастасію і Аляксея абвінавацілі па арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля амаль чатырох месяцаў пад вартай у СІЗА-1 іх вызвалілі.
787 viewsedited  10:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 11:13:34
Lüsterka — першая выстава беларускіх мастакоў і мастачак, якакая зроблена з дапамогай Spark AR, праграмнага забеспячэння для стварэння эфектаў дапоўненай рэальнасці ў інстаграм.

"Гэта паралельны свет, Залюстроўе, дзе кожны максімальна адкрыты да творчасці і дзе такі панятак як межы практычна не існуе", — так арганізатары апісваюць свой праект, які віртуальна адкрыўся сёння, 15 ліпеня.

У выставе бяруць удзел 18 мастакоў і мастачак, сярод якіх Доктар Ой, Антон Радзівонаў, Ганна Мурайда, Вікторыя Богуш і Zaza Kli і інш.

Як патрапіць: тэхнічная інструкцыя

Пайсці на выставу

#bycultureglobal

vladimir.malyavko
813 views08:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 21:05:04
971 views18:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 19:25:07
Акторка Крысціна Дробыш у нашым праекце #АртыстыПерамогі:

"9–12 жніўня я бачыла на ўласныя вочы. Стан шмат каму знаёмы: ты не спіш, не ясі, табе нічога не дапамагае. Потым я зразумела, што мы пабывалі ў зоне баявых дзеянняў. Гэта бывае толькі ў кіно. А тут ты бачыш гэта сама. “Мама, ты куды?” – пытаў мяне сын. “Змагацца з вельмі злым дзядзем”, – адказвала я".

Чытаць цалкам
846 views16:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 12:10:03
"Бел-чырвона-белы": Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы абвясціў конкурс на найлепшы плакат, прысвечаны мабілізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў 2020-2022 гг.

Дэдлайн: 28 ліпеня 2022 г. (да 23.59 па польскім часе).

Умовы ўдзелу

А таксама перфарматыўная лабараторыя ў межах Šukańnie Fest у Вільні, рэзідэнцыя для медыя-мастакоў у Кошыцэ, творчая праца з супольнасцямі ад варшаўскага Open Institute — сабралі для вас актуальныя #магчымасці.

Глядзець варыянты

Уладзімір Цэслер
1.4K views09:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 10:44:13 Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі, яго жонцы Насце — 3 гады хатняй хіміі.

Пра гэта паведамляе @viasna96.

Суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі 23 жніўня 2020 года.

UPD "Я разумеў, што мяне чакае, але тое, што я пачуў ад пракурора, гэта вышэй за разуменне": @radiosvaboda публікуе "апошняе слова" Змітра Дашкевіча ў судзе.
361 viewsedited  07:44
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 09:01:12
"Яны - сапраўдны гонар Беларусі. Без сумневу, маральныя аўтарытэты, якія сваім жыццёвым прыкладам сведчаць, што Дабро і Любоў перамагаюць і што беларусаў немагчыма зламаць і вынішчыць".

Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады культуры, піша пра Змітра і Насту Дашкевічаў.

Сёння, 14 ліпеня, у судзе Маскоўскага раёну Мінску будзе агучаны прысуд — і Змітру, і Насце пракурор запрасіў па 1,5 гады калоніі.

Іх судзяць за марш 23 жніўня 2020 года, што кваліфікавана як "удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

У Дашкевічаў чацвёра дзяцей. Малодшы Данііл нарадзіўся 15 чэрвеня 2022 г. Зміцер з 23 сакавіка 2022 г. у зняволенні.
524 views06:01
Адкрыць / каментаваць