Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 163

2021-08-15 09:39:49
Палітзняволенага метадолага і філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскай.

Гэта значыць, што яго арыштавалі. Абвінавачванне павінны прад'явіць цягам 10 сутак. Пакуль ён падазраваны па ч. 1 арт. 342. (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
554 views06:39
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 15:36:15
Таццяну Вадалажскую вызвалілі з ізалятара на Акрэсціна. Яна была затрыманая на 10 сутак паводле крымінальнай справы.

Таццяна — каардынатарка Лятучага ўніверсітэту, сябра Каардынацыйнай рады і аднадумца метадолага Уладзіміра Мацкевіча, якога затрымалі 4 жніўня.

Таццяна Вадалажская застаецца падазронай па арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
953 viewsedited  12:36
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 14:24:13
«Вясне» стала вядома, што палітзняволены музыка Антон Шніп таксама пераведзены на «Валадарку»

Яго абвінавачваюць паводле артыкула 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за выступленне падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.

Падтрымаць палітвязня:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Антон Валер'евіч Шніп
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
855 views11:24
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 13:02:23
16 жніўня - Дзень Народзінаў музыкі Пятра Марчанкі.

Пётр быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, супраць Пятра, а таксама Надзеі і Уладзіміра Калачаў, Юліі Марчанка і Антона Шніпа была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Павіншуйце музыку, даслаўшы ліст ці паштоўку на адрас: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
902 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 11:34:25 МаланкаART: как в вынужденной эмиграции беларусские артисты продолжают играть, список литературы от Анны Северинец, фотопроект "Площадь перемен", постановка с бежавшими гродненскими актерами, перформанс "Абонент временно недоступен"



951 views08:34
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 10:36:46
Уладзімір і Надзея Калач змешчаныя ў "Валадарку". Яны атрымалі перадачы.

Вы можаце напісаць словы падтрымкі:

СИЗО №1, 220030, Минск, ул. Володарского, 2.
Уладзімір Аляксандравіч Калач
Надзея Робертаўна Калач

Беларуская Рада Культуры ініцыявала кампанію па зборы сродкаў для арыштаваных музыкаў з гурта Irdorath і іх сем’яў.

Усе падрабязнасці: https://byculture.org/irdorath
(Па-англійску: https://byculture.org/en/irdorath)
1.2K viewsedited  07:36
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 09:53:48
Блогерка Наста Пілюгіна і яе хлопец Уладзіслаў Піртань на волі пасля 15 содняў арышту

Насту і Уладзіслава судзілі за «непадпарадкаванне службовай асобе».

@radiosvaboda
1.0K views06:53
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 19:15:39
Знакаміты нямецкі фольк-рок гурт Corvus Corax далучыўся да кампаніі падтрымкі гурта Irdorath.

Імправізаваны канцэрт-дэманстрацыя з удзелам Corvus Corax адбудзецца ў панядзелак, 16.08 а 12-й гадзіне, каля амбасады Беларусі ў Берліне па адрасе Am Treptower Park 32. Запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да гэтай гучнай падзеі. А гледачы ва ўсім свеце змогуць усё пабачыць у прамой трансляцыі анлайн.

Падрабязней пра падзею

Так Corvus Corax выказваюць салідарнасць затрыманым беларускім музыкам і падтрымліваюць кампанію Беларускай Рады культуры #freeirdorath

https://byculture.org/en/irdorath
https://byculture.org/irdorath
1.2K views16:15
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 17:35:37
Chór Czarownic — Twaja Ulada

Польскі "Хор Чароўніц" выканаў песню па-беларуску. Фота і відэа - poliakowaa
1.6K views14:35
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 16:19:12
@by_culture запрашае на анлайн-прэм'еру спектакля "Пакой памірае", які ставіць вострыя пытанні: самавызначэнне, самаідэнтыфікацыя, самадэтэрмінацыя.

На жаль, на сённяшні момант жывы паказ гэтай пастаноўкі, якая раней свабодна ішла тры гады на розных незалежных пляцоўках, больш немагчымы: некаторыя ўдзельнікі былі вымушаны з'ехаць, дзейнасць пляцовак прыпынена, незалежным тэатрам улады не даюць дазвол на правядзенне імпрэз.

Відэа гэтага спектакля было зроблена падчас міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Мінску "TEART-2020" (лёс якога ў 2021 нявызначаны) у культурным хабе ОК16 (якога больш няма).

15 жніўня, 20:00



2.1K views13:19
Адкрыць / каментаваць