Get Mystery Box with random crypto!

Знакаміты нямецкі фольк-рок гурт Corvus Corax далучыўся да кам | BY_culture

Знакаміты нямецкі фольк-рок гурт Corvus Corax далучыўся да кампаніі падтрымкі гурта Irdorath.

Імправізаваны канцэрт-дэманстрацыя з удзелам Corvus Corax адбудзецца ў панядзелак, 16.08 а 12-й гадзіне, каля амбасады Беларусі ў Берліне па адрасе Am Treptower Park 32. Запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да гэтай гучнай падзеі. А гледачы ва ўсім свеце змогуць усё пабачыць у прамой трансляцыі анлайн.

Падрабязней пра падзею

Так Corvus Corax выказваюць салідарнасць затрыманым беларускім музыкам і падтрымліваюць кампанію Беларускай Рады культуры #freeirdorath

https://byculture.org/en/irdorath
https://byculture.org/irdorath