Get Mystery Box with random crypto!

Таццяну Вадалажскую вызвалілі з ізалятара на Акрэсціна. Яна бы | BY_culture

Таццяну Вадалажскую вызвалілі з ізалятара на Акрэсціна. Яна была затрыманая на 10 сутак паводле крымінальнай справы.

Таццяна — каардынатарка Лятучага ўніверсітэту, сябра Каардынацыйнай рады і аднадумца метадолага Уладзіміра Мацкевіча, якога затрымалі 4 жніўня.

Таццяна Вадалажская застаецца падазронай па арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.