Get Mystery Box with random crypto!

@by_culture запрашае на анлайн-прэм'еру спектакля 'Пакой памір | BY_culture

@by_culture запрашае на анлайн-прэм'еру спектакля "Пакой памірае", які ставіць вострыя пытанні: самавызначэнне, самаідэнтыфікацыя, самадэтэрмінацыя.

На жаль, на сённяшні момант жывы паказ гэтай пастаноўкі, якая раней свабодна ішла тры гады на розных незалежных пляцоўках, больш немагчымы: некаторыя ўдзельнікі былі вымушаны з'ехаць, дзейнасць пляцовак прыпынена, незалежным тэатрам улады не даюць дазвол на правядзенне імпрэз.

Відэа гэтага спектакля было зроблена падчас міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Мінску "TEART-2020" (лёс якога ў 2021 нявызначаны) у культурным хабе ОК16 (якога больш няма).

15 жніўня, 20:00