Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 162

2021-08-16 17:50:05
Руфіна Базлова — "Дыджэі перамен"
602 views14:50
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 15:28:21 Беларускі фальклор і эміграцыя — ці магчыма іх сумясціць?

Пагроза крымінальнага пераследу змусіла з’ехаць з Беларусі шмат людзей. У тым ліку — музыкантаў, творчасць якіх базавалася на беларускім фальклоры. Людзей, якія ў пошуках новых песень блукалі па беларускіх вёсках. Вось толькі цяпер для іх такія этнаграфічныя экспедыцыі сталіся недасяжнымі.

Што змусіла з’ехаць з Беларусі Сяргея Доўгушава і ці лёгка далося гэта рашэнне? Што будзе цяпер з яго музычнымі праектамі? Як падзеі ў Беларусі ўплываюць на айчынную музыку і культуру? Пра гэта ды шмат што іншае размаўляем з музыкантам, лідарам фолк-гурта Vuraj, арганізатарам шматлікіх фестываляў, імпрэзаў і спеўных сходаў Сяргеем Доўгушавым.
646 views12:28
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 14:26:36
Youtube заблакаваў фільм "Купала" — за парушэнне аўтарскіх правоў.

Біяграфічны мастацкі фільм "Купала" быў зліты ў інтэрнэт у верасні 2020-га — у чарнавой версіі, па-пірацку. З таго часу яго мог паглядзець кожны ахвотны.
768 views11:26
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 12:00:05
Ужо cёння ля амбасады Беларусі ў Берліне (Am Treptower Park 32) а 12-й гадзіне распачнецца канцэрт-дэманстрацыя ў падтрымку зняволеных музыкаў з гурта Irdorath. Яе ладзіць нямецкі фольк-гурт Corvus Corax. Альтэрнатыўная беларуская амбасада таксама далучылася да акцыі.

Прамую трансляцыю з месца падзеі можна глядзець на афіцыйнай старонцы Corvus Corax у Facebook: https://www.facebook.com/CorvusCoraxBand/videos/400340094781608

Беларуская Рада культуры ініцыявала кампанію #freeirdorath, якая мае на мэце збор сродкаў для арыштаваных музыкаў з гурта Irdorath і іх сем’яў: https://getdonate.org/en/campaign/335

Падрабязнасці: https://byculture.org/irdorath
https://byculture.org/en/irdorath
965 viewsedited  09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 10:51:28
Алесь Дзянісаў: «Смеласць у тым, што ты пераступаеш праз страх і штосьці робіш»

«Навошта цяпер пісаць песні, ставіць спектаклі і наагул займацца творчасцю? А навошта кухару гатаваць боршч? Ці дворніку падмятаць двор? Тое самае людзі, якія маюць дачыненне да сапраўднай творчасці, не дзеля чарговай прэміі ці хайпу. Я ў гэтым упэўнены. Творца, калі адчувае ў сабе сілы, натхненне, будзе рабіць, бо інакш не можа, вось і ўсё».

Інтэрв'ю з Алесем Дзянісавым у праекце #АртыcтыПерамогі: https://artists.byculture.org/ales_dzianisau
1.2K viewsedited  07:51
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 10:12:28
Адразу ў трох дзяржаўных часопісах змяніліся галоўныя рэдактары

З пачатку ліпеня літаратурныя часопісы «Полымя», «Маладосць» і «Нёман» перадалі выдавецтву «Мастацкая літаратура». У іх цалкам змяніліся галоўныя рэдактары, што прайшло незаўважаным.

Часопіс «Полымя» узначальвала тэатральны крытык Алена Мальчэўская, «Маладосць» — перакладчыца Святлана Воцінава, «Нёман» — пісьменніца і перакладчыца Юлія Алейчанка.

Воцінаву звольнілі ў лютым, іншыя галоўныя рэдактары дапрацавалі на сваёй пасадзе да пачатку ліпеня.

Цяпер галоўны рэдактар «Нёмана» — пісьменнік Алесь Бадак, які адначасова з’яўляецца дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Ён ужо ўзначальваў гэтае рускамоўнае літаратурнае выданне ў першай палове дзясятых гадоў. Галоўным рэдактарам «Полымя» стаў паэт Віктар Шніп, які адначасова з’яўляецца галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Галоўным рэдактарам «Маладосці» стала Вольга Рацэвіч. Яна працуе рэдактарам выдавецтва.
728 views07:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 17:28:45
Гэтыя фота зробленыя ў Мінску летась на спектаклі “Пакой памірае”, рэжысёрскага дэбюту Паліны Дабравольскай. Паказ прайшоў на фестывалі “Teart”, які паўстаў дзякуючы Віктару Бабарыку, на пляцоўцы ОК16, якой кіравала Марыя Калеснікава.

Віктара і Марыю пасадзілі, як і сотні іншых людзей, якія прагнулі зменаў. Паліна і Алесь вымушана з’ехалі, як і тысячы іншых актораў, якія прайшлі праз ціск, арышты ці засталіся без працы. Хаб, як дзясяткі іншых незалежных культурных пляцовак, зачынілі.

Але беларускі тэатральны рух немагчыма спыніць, надта ўжо гэта магутная і непадуладная плынь.

Сённяшні онлайн-паказ спектаклю “Пакой памірае” прысвячаем нашым нескароным тэатральным дзеячам.

Трансляцыя пачнецца ў 20.00 тут



і будзе даступнай 6 дзён (для спонсараў каналу - заўжды).
1.4K views14:28
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 15:08:19
«Гэтыя 10 дзён не было ніякіх следчых дзеянняў». Таццяна Вадалажская распавяла пра сваё затрыманне і суткі ў ІЧУ

Сацыёлаг Таццяна Вадалажская пасля 10 дзён выйшла на волю. Яна пад падпіскай аб нявыездзе. Увесь час, што Вадалажская сядзела на Акрэсціна, з яе удзелам не было ніякіх следчых дзеянняў. Вобшук у яе праводзіў КДБ.

Чытайце па спасылцы.
848 views12:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 13:43:13
Уладзімір Цэслер
1.3K views10:43
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 11:40:11
На знак падтрымкі гурта Irdorath і іх сяброў, якія зараз за кратамі, музыкі з розных краін запісваюць каверы на песню “Перемен”.

“ — Калі ты музыка, смела далучай свой голас да гэтай песні!” — напісала скрыпачка і спявачка Hanna van Gorcum з Нідэрландаў і прадставіла сваё прачытанне “Перемен” — We Want Change.

https://youtube.com/playlist?list=PLrJBCPCT6sVG0gtSQ2QrJMQFwGFXhyOzo

Дацкі музыка Jimi Hellinga ў сваёй інтэрпрэтацыі спалучыў гукі старажытных струнных інструментаў з сучасным электронным рытмам. “Гэты нумар незаконны. Ок, значыць мы злачынцы”, — жартуе ён.

Беларуская Рада Культуры ініцыявала кампанію #freeirdorath, якая мае на мэце збор сродкаў для арыштаваных музыкаў з гурта Irdorath і іх сем’яў: https://getdonate.org/en/campaign/335

Падрабязнасці: https://byculture.org/irdorath
(https://byculture.org/en/irdorath)
208 views08:40
Адкрыць / каментаваць