Get Mystery Box with random crypto!

16 жніўня - Дзень Народзінаў музыкі Пятра Марчанкі. Пётр быў | BY_culture

16 жніўня - Дзень Народзінаў музыкі Пятра Марчанкі.

Пётр быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, супраць Пятра, а таксама Надзеі і Уладзіміра Калачаў, Юліі Марчанка і Антона Шніпа была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Павіншуйце музыку, даслаўшы ліст ці паштоўку на адрас: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2