Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская музычная школа — месца ў Варшаве, дзе сустракаюцца | BY_culture

Беларуская музычная школа — месца ў Варшаве, дзе сустракаюцца музыкі-выкладчыкі, якія з'ехалі з Беларусі, і дзеткі, што вымушана прыпынілі заняткі музыкай

Каб добрая ініцыятыва развівалася далей — патрэбная дапамога: парадай, карыснымі ведамі, музычным абсталяваннем і інструментамі.

Дапамагчы можна рознымі спосабамі:
ахвяраваць музычныя інструменты, якія даўно стаяць дома без патрэбы
зрабіць данат
замовіць у школу нешта са спісу патрэбаў
расказаць пра школку
дапамагчы з памяшканнем у Варшаве

У школцы праводзяцца заняткі па фартэпіяна, вакале, скрыпцы, флейце, трубе, гітары, укулеле, групавыя заняткі па хоры і сальфеджыа. Ёсць аўтарская праграма выкладання фартэпіяна для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Больш за 20 дзетак спяваюць, граюць на інструментах, вывучаюць тэорыю. Настаўнікі і вучні школы зладзілі 2 вялікія канцэрты і шмат маленькіх, арганізавалі асветніцкі курс.