Get Mystery Box with random crypto!

'2020 год у цэлым паўплываў на беларускае мастацтва ў лепшы бо | BY_culture

"2020 год у цэлым паўплываў на беларускае мастацтва ў лепшы бок. З’яўляліся абсалютна неймаверныя людзі ў тэатры, музыцы, выяўленчым мастацтве. І ты разумееш, што вось яно – новае беларускае мастацтва. Мне падаецца, усё гэта патрэбна было як мінімум для таго, каб з усёй масы з’явілася штосьці вельмі цікавае, таленавітае і якаснае".

У нашым праекце #АртыстыПерамогі Паліна Дабравольская — акторка, рэжысёрка, кампазітарка і выканаўца, адна з актыўных удзельніц “Кульпратэсту”, праз што ёй давялося з’ехаць з Беларусі.

"Чаго мне яшчэ бракуе, дык гэта аналізу агульнай сітуацыі: што адбываецца з беларускім мастацтвам? Ясна, цяпер усе параскіданыя: хтосьці застаўся ў Беларусі і спрабуе там працягваць сваю дзейнасць. Іншыя выехалі за межы краіны і паразляталіся па розных краінах. Айчынныя дзеячы мастацтва сталі досыць разрозненыя. Аднак без агульнага даследавання сучасных працэсаў і творцы, і публіка не змогуць пабачыць многіх з’яваў, што сёння віруюць у беларускай культурніцкай прасторы".

Чытаць цалкам