Get Mystery Box with random crypto!

Супраць музыкі Аляксандра Казакевіча распачалі новую справу па | BY_culture

Супраць музыкі Аляксандра Казакевіча распачалі новую справу па тым самым артыкуле, па якім яго асудзілі на мінулым тыдні.

Як піша @viasna96, 19 ліпеня Аляксандру прысудзілі паўтара года "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Тады музыку вызвалілі ў залі суда пасля трох месяцаў зняволення.

Аднак ужо 26 ліпеня Аляксандра зноў затрымалі і зноў распачалі крымінальную справу паводле арт. 369 КК — высветлілася, што хлопец нібыта абразіў яшчэ нейкага прадстаўніка ўлады ў мінулым годзе.