Get Mystery Box with random crypto!

З’явіўся праект, прысвечаны беларускім жанчынам-палітвязням! | BY_culture

З’явіўся праект, прысвечаны беларускім жанчынам-палітвязням!

Інстаграм-старонку “Палітвязынка” ствараюць журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур.

“Мне здаецца, што цяпер самы час уводзіць культуру нацыянальнай памяці. Таму што ўсё, што адбываецца, павінна замацавацца ў нашых розумах, у розумах нашых дзяцей, а потым і ўнукаў”, — распавяла Яўгенія для @nashaniva.

“Калі пачалася вайна, нашы палітвязні адышлі на другі план. Я нават бачыла, як шмат якія беларусы сталі пісаць, што нашы праблемы не такія ўжо і праблемы ў параўнанні з жахам вайны. Але, разумееце, калі ідзе вайна, цішком можна нарабіць рознага лайна. І мне стала страшна, што пад шум вайны пра нашых жанчын забудуцца, і тады іх будуць яшчэ больш дабіваць”.

Галоўная мэта праекта — каб пра рэпрэсаваных беларусак не забылі, каб, убачыўшы іх партрэт, у кагосьці з’явілася дадатковая нагода напісаць жанчынам за краты.