Get Mystery Box with random crypto!

Праз 10 сутак пасля брутальнага затрымання 12 жніўня не выйшлі | BY_culture

Праз 10 сутак пасля брутальнага затрымання 12 жніўня не выйшлі на волю музыкі з гурта Irdorath і іх сябры. Зміцер Шыманскі, Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пятро Марчанка, Юлія Марчанка (Юніцкая) і Антон Шніп застаюцца за кратамі да суда.

Іх абвінавачваюць паводле артыкула 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за выступленне падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.

Беларуская Рада Культуры ініцыявала кампанію па зборы сродкаў для арыштаваных музыкаў з гурта Irdorath і іх сем’яў.

Усе падрабязнасці: https://byculture.org/irdorath
(Па-англійску: https://byculture.org/en/irdorath)

#freeIrdorath